Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

14 кастрычніка-Дзень маці

Дата: 12 октября 2016 в 18:07, Обновлено 12 октября 2016 в 18:17
675 просмотров

У краіне свята адзначаецца 14 кастрычніка і з кожным годам набывае ўсё большыя маштабы.

Дзень маці — міжнароднае свята, але ў розных краінах на дзяржаўным узроўні яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусі яно адзначаецца з 1996 года 14 кастрычніка. У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Гісторыя святкавання Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы — ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей і маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята. З іншага боку, гісторыя свята ляжыць у паважлівым стаўленні да жанчын, якія сталі маці — гэта тэндэнцыя прасочваецца ва ўсіх славян. У Беларусі ўжо амаль 20 гадоў свята адзначаецца на дзяржаўным узроўні — яно падмацавана інфармацыйна, праводзяцца разнастайныя сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, прысвечаныя тэме мацярынства і самога свята, ладзяцца дыскусіі, выпускаюцца віншавальныя газеты, плакаты, паштоўкі. У школах праводзіцца абавязковае інфармаванне навучэнцаў і правядзенне выхаваўчай працы ў мэтах асвятлення гісторыі і значнасці гэтага свята. І ўсе тыя, у каго ёсць мама, проста віншуюць сваіх маці — званком ці па тэлефоне, паштоўкай, падарункамі.

У нашым класе прайшоў тыдзнь, прысвечаны гэтаму святу .Аформлена выстава кніг і часопісаў .Праведзены конкурсы " Залатыя рукі маці", " Букет для матулі". І канечне традыцыйна , былі зроблены віншавальныя паштоўкі сваімі рукамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.