Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Конкурс сочинений "В тот день, когда закончилась война"

Дата: 2 мая в 15:22

Аддзел адукацыі Петрыкаўскага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Бабуніцкая сярэдняя школа”

Конкурс сачыненняў “У  той дзень, калі закончылася вайна”

Захаваем гістарычную памяць ў імя жыцця

                                                     Падрыхтавала:

                                      Валянцейчык Марыя Дзянісаўна

                                                     9 клас

29.10 2008

    80235098192

                                     Некрашэвіч Валянціна Іванаўна,

                                                   настаўнік беларускай мовы і літаратуры

   80292013895

Бабунічы, 2024

Захаваем гістарычную памяць ў імя жыцця

                                       Цяпер я думаю: якое гэта шчасце – жыць на зямлі    

                              ў міры, цішыні! О, каб дажыць да такога дня!

                                                                                        Іван Шамякін

  Шчырыя ўсмешкі людзей, вясёлыя забавы дзяцей, шырокія палі збажыны, мадэрнізаваныя прадпрыемствы-гіганты, сучасныя кварталы шматпавярховых дамоў, развітая інфраструктура – гэта мая мірная Беларусь, якая восемдзесят гадоў упэўнена крочыць у светлую будучыню, беражэ  мір і спакой, за якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў дарагую цану: кожны трэці застаўся ляжаць у сырой зямлі.  А тым днём, калі закончылася вайна ў Беларусі, стала 29 жніўня 1944 года. І паступова,  дзень за днём,  з руін падымалася краіна, залечваючы фізічныя і душэўныя раны.

   Вялікая Айчынная вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у гісторыі кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Яна змяніла жыццё на “да” і “пасля”, пакінуўшы меткі на кожным пакаленні. І сёння не сціхае боль ад страт, не забываецца подзвіг мужных барацьбітоў.

   Бессмяротная Брэсцкая крэпасць 22 чэрвеня 1941 года першай прыняла на сябе ўдар нямецкага агрэсара. Амаль месяц мужна трымаліся абаронцы цытадэлі над Бугам, якая стала сімвалам нязломнага духу, гераізму, вернасці.

Мацней я не знаю, як крэпасць над Бугам.

Яе штурмавалі сурова, бясконца,

Часамі крышыліся сцены глухія,

Але не знікалі яе абаронцы,

Мацней ад граніту іх грудзі людскія.

   Доўгія тры гады знемагала пад фашысцкім гнётам  беларуская зямля. Галоўным сродкам насаджэння тут свайго “ новага парадку” нацысты выбралі рэжым тэрору, здзекаў з мірнага насельніцтва і гвалту. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду. Гітлераўцы чынілі нечуваныя зверствы, не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей. Канцэнтрацыйныя лагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ва ўсіх раёнах Беларусі. Вынік звярынай ідэалогіі  - забіта больш за 3 мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных, вывезена ў фашысцкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, разбураны і спалены 209 гарадоў, 11726 сельскіх населеных пунктаў.

   Планы нямецкага камандавання пацярпелі крах, міфы развеяліся, бо з першых  дзён вайны на абарону сваёй мяжы і інтарэсаў краіны  паўстаў увесь народ, які ворагу даў жорсткі адпор. Мясцовае насельніцтва, члены падпольных груп, народныя мсціўцы, байцы Чырвонай арміі сталі  сцяною на шляху ворага.

   Верныя сыны краіны не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём: ім лёсам было наканавана – абараніць Радзіму і адпомсціць за бацьку, брата, суседа, знаёмага, адпомсціць за знявечаную зямлю.

   Подзвіг народа і памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне ўвекавечана ў манументах і мемарыялах, якія для нас з’яўляюцца святымі месцамі  ўшанавання загінуўшых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір.

   Мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Ала”, “Дальва”, “Помнік дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны” ў вёсцы Чырвоны Бераг – трагічны напамін аб генацыдзе, які ўчынілі нацысты на нашай зямлі.

   “Буйніцкае поле”, “Прарыў”, комплекс, прысвечаны аперацыі “Баграціён”, “Беларуская Прохараўка” – святыя месцы гераічнага подзвігу байцоў Чырвонай арміі.

   Кожны куточак зямлі стаў крэпасцю для ворага, а з 1943 года пачаўся шлях да вызвалення.  Поўнае выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі адбылося падчас стратэгічна-наступальнай аперацыі “Баграціён”. 29 жніўня 1944 года быў вызвалены  апошні горад -  Брэст.  Потым былі баі за вызваленне  краін Еўропы і ўзняцце  чырвонага сцяга над Рэйхстагам у пераможным Берліне.

   Вайна закончылася. Панаванню Германіі быў пакладзены канец. Мірнае жыццё вярнулася на тэрыторыю былога  Савецкага Саюза, у Беларусь.  Мара галоўнага героя аповесці  Івана Шамякіна “Агонь і снег”  ажыццявілася.  Жыццё на зямлі без выбухаў, без слёз – бязмернае шчасце.

   3 ліпеня 2024 года беларускі народ адзначыць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата для ўсіх жыхароў  краіны напоўнена асаблівым сэнсам і з’яўляецца свяшчэннай памяццю аб тых, хто загінуў на полі бою, згарэў жывым у полымі. Падзеі мінулай вайны – наша далёкая гісторыя, наша памяць. Забыць яе, перапісаць гісторыю, як раяць замежныя куратары, мы не маем права. Захаванне гістарычнай памяці – наш абавязак і сумленне перад тымі, хто не дажыў да гэтага дня.

   Дзякуй і нізкі паклон прапрадзеду, які цаною свайго жыцця  прыблізіў светлы дзень вызвалення краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.