Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ВІНШУЕМ!

Дата: 13 октября 2016 в 18:11
320 просмотров

Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагода і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне.
Жадаем усім маці міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай Здароўя вам, кахання і разумення!

З павагай вучні 2 класа і класны кіраўнік

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.