Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

15 сакавіка-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 13 марта 2016 в 19:34, Обновлено 13 марта 2016 в 20:02
324 просмотра

15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем вас з гэтым важным дзяржаўным святам.
Канстытуцыя, што з’яў­ляецца Асноўным Законам нашай краіны, увабрала ў сябе пераемнасць і вопыт шматвекавога гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўна­праўным суб’ектам сусветнага супольніцтва.
Для любой краіны Канстытуцыя – найважнейшы атрыбут дзяржавы, сімвал яе годнасці і гонару. І таму паважаць Асноўны Закон – значыць, паважаць сваю краіну і саміх сябе. Давайце будзем памятаць пра гэта, бо толькі пачуццё самапавагі дазваляе нам адчуваць сябе свабоднымі грамадзянамі дзяржавы, у якой мы жывем.
Жыццё чалавека вымяраецца не пражытымі гадамі, а добрымі справамі.А добрая справа ў вучняў - гэта вучоба. Толькі наша сумесная стваральная і плённая праца на карысць роднай Беларусі дазволіць яшчэ больш поўна рэалізаваць нормы і прынцыпы Канстытуцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.