Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Містэр Восень

Дата: 6 ноября 2013 в 17:36, Обновлено 6 ноября 2013 в 17:51
434 просмотра

     Восень і мужчына – далёкія паняцці. Але менавіта чары восені дапамаглі ў вызначэнні самага таленавітага, вынаходлівага і спрытнага юнака нашай школы.

     Свае здольнасці моцная палова ўстановы, вучні 7-11 класаў Багдан Шарамет, Станіслаў Заржэцкі, Павел Герасіменка, Вячаслаў Алхімаў  і Яўгеній Юркавец, паказалі ў конкурснай праграме “Містэр Восень”, якая прайшла ў па-асенняму аформленым фае школы. Праграма складалася з пяці этапаў.

Адно выпрабаванне змянялася другім, а юнакі моцна трымаліся, бо вока вабіла карона, вырабленая з кляновых лістоў.

Усмешкі на тварах з’явіліся ва ўсіх, калі аб’явілі танцавальны конкурс. Вы думаеце танец з кім? Не, танец з чым? Са стулам. Ах, як яны кружыліся ў вальсе! Люба было гнлядзець. Не менш задору і азарту праявілі юнакі і дзяўчаты ў парным танцавальным конкурсе “Папуры”. Парам прыйшлося танцаваць вальс, польку, цыганачку. А рамантычная ламбада ў выкананні Яўгенія Юркаўца і Юліі Глушко заваражыла ўсіх. У паказе сваіх артыстычных здольнасцей лепшымі былі Багдан Шарамет і Павел Герасіменка.

Прамежкі паміж конкурсамі запаўнялі артысты класаў, якія чыталі вершы, спявалі, падзадорваючы сваіх аднакласнікаў.

Выпрабаванні закончыліся. Журы ў складзе Надзеі Прадко, Юрыя Радкевіча і Алены Панцюк назвалі пераможцу. Самым стыльным, крэатыўным прызналі Паўла Герасіменку, які атрымаў запаветную карону.

                                                                 

 

                                                                                      Юнкараўцы школы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.