Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сям’я піянерыі павялічылася

Дата: 20 ноября 2013 в 12:07, Обновлено 20 ноября 2013 в 12:15
540 просмотров

 

 

Піянер… Як ганарова гучыць гэтае слова. Піянер – прыклад ва ўсім.Ва ўсе часы - гэта актыўныя, ініцыятыўныя дзеці, якія сваімі справамі пацвярджаюць высокае званне члена ГА БРПА.

 

Члены піянерскай дружыны імя Ю.А.Гагарына сабраліся ў фае школы на збор. Пяць пяцікласнікаў з гальштукамі на левай руцэ застылі ў чаканні. Гучыць гімн. Уладзіслаў Агейчык, Юлія Крук і Канстанцін Лагуноў уносяць сцяг дружыны. Старшыні піянерскіх атрадаў і дружыны здаюць рапарты гатоўнасці. Аб высокім і ганаровым званні піянера расказвае педагог – арганізатар Ніна Кот. Словы Ніны Сямёнаўны - не траскучыя выказванні, а ява. Ангеліна Рудаўская, Галіна Панцюк, Ангеліна Калаева, Анастасія Дзямідка, Юлія Крук – першыя і ў вучобе, і ў піянерскіх справах.

 

Самы хвалюючы момант збору – Алеся Юркавец, Кацярына Панцюк, Наталля Палазкова, Іван Кузьмін і Вікторыя Цімашышына даюць словы клятвы на вернасць піянерскай арганізацыі. Былыя піянеры, а сёння настаўнікі школы  Раіса Найдзен, Ніна Ястрэмская і Валянціна Некрашэвіч павязваюць гальштукі пяцікласнікам. З гэтага моманту сям’я піянерыі  школы налічвае 43 вучні.

                              

Юнкараўцы Бабуніцкай сярэдняй школы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.