Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Душы, апаленыя Афганістанам

Дата: 15 февраля 2020 в 09:15
158 просмотров

Афганістан - адна з гарачых кропак, дзе свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі байцы Савецкай Арміі. І праз 31 год ён застаўся пякучым болем для нашага народа, бо 771 беларуса не вернеш. Чатырох ураджэнцаў Петрыкаўшчыны забраў Афганістан.

        Чарговай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя "Душы, апаленыя Афганістанам,"на якую былі запрошаны воіны-афганцы нашага аграгарадка  Бардыга Аляксандр Міхайлавіч  і Дубік Сяргей Адамавіч. Яны расказалі пра сваю службу ў горнай краіне. Нашы землякі свята берагуць памяць пра тую вайну, пра сваіх баявых таварышаў, пра тое, што хацелася забыць, ды не пад сілу...
Мы, далёкія ад той вайны, ад таго часу, павінны памятаць і рабіць усё магчымае, каб ваенныя дзеянні больш нідзе не пачыналіся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.