Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Як гэта было ...

Дата: 17 октября 2013 в 17:54, Обновлено 18 декабря 2013 в 00:13
519 просмотров

На прапанову правесці ўрокі беларускай і рускай моў у дзень самакіравання я згадзілася, бо ў гэтым не бачыла ніякіх цяжкасцей. Так мне казалася, але наяву ўсё аказалася куды складаней.

Зайшоўшы ў 6 клас на ўрок беларускай мовы, мне стала страшна: клас вялікі і шумны. Ім было цікава ўспрымаць мяне як настаўніцу, а мне ад гэтага было няёмка. Але я своечасова справілася з эмоцыямі і правяла ўрок да канца. Праўда, не паставіла ніводнай адзнакі.

Урок рускай мовы ў 8 класе прайшоў добра. Дзеці мяне разумелі, мне  з імі было цікава і лёгка. Я ім паставіла добрыя адзнакі. Дзеці   засталіся задаволеныя.

Пасля праведзеных урокаў я змяніла свае адносіны да місіі настаўніка, якога трэба паважаць і разумець.

 Дні самакіравання трэба праводзіць кожны год, каб вучні маглі пабываць на месцы настаўнікаў, намеснікаў і самога дырэктара.

 

                                                                        Вольга Дубік, 9 клас

 

 

 

”Настаўнік заходзіць у клас, праводзіць апытанне дамашняга задання, тлумачыць новую тэму, выстаўляе адзнакі – усё так лёгка і звыкла ў параўнанні з вучнем”, - заўсёды думала я. Толькі дзень самакіравання, які прайшоў у школе, змяніў мае погляды: прафесія настаўніка не з лёгкіх. Вучыць дзяцей – цяжка і адказна: трэба растлумачыць новы матэрыял так, каб дзіця зразумела, каб яму было цікава, каб веды засталіся ў галаве. Да кожнага вучня трэба знайсці свой падыход, не абдзяліць увагай і выставіць адзнаку па “заслугах”.

 Я другімі вачыма паглядзела на прафесію настаўніка, правёўшы пяць урокаў нямецкай мовы. Многія вучні слабыя ў засваенні беларускай і рускай моў, а як цяжка навучыць іх нямецкай мове. Педагагічная дзейнасць – паважаная справа. Дарагія мае педагогі, беражыце сябе.

 

                                          Крук Таццяна, 11 клас

 

 

Сваю будучыню я мару звязаць з педагагічнай дзейнасцю. Часткова мая мара збылася: на дні самакіравання я праводзіла ўрокі фізічнай культуры і спорту.

Я сабой засталася задаволена: у мяне ўсё атрымалася, бо вучні слухалі мяне, выконвалі мае каманды. Чамусьці мне паказалася, што я фізкультуру вяду шмат гадоў.

Мая мара ажыццявіцца цалкам, калі я здам тэсціраванне і паступлю ў вышэйшую навучальную ўстанову.

 

                                            Глушко Юлія, 11 клас

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.