Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Са святам 8 Сакавіка!

Дата: 5 марта 2021 в 21:10
Автор: Пантюк Е. В.
172 просмотра

Міжнародны жаночы дзень (International Women's Day) з’яўляецца датай, якая сёння адзначаецца ў шэрагу краін, а ў некаторых мае статус дзяржаўнага свята. У нашай краіне – гэта Дзень жанчын, які ўслаўляе прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог
Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.
П. Місуна

Міжнародны жаночы дзень (International Women's Day) з’яўляецца датай, якая сёння адзначаецца ў шэрагу краін, а ў некаторых мае статус дзяржаўнага свята. У нашай краіне – гэта Дзень жанчын, які ўслаўляе прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Свята было афіцыйна зацверджана ААН у 1975 годзе, але ж пачаткам яго гісторыі, яшчэ задоўга да гэтага году, стаў «марш пустых каструль», які прайшоў 8 сакавіка 1857 года ў Нью-Ёрку (ЗША). У гэты дзень незадаволеныя работніцы швейных і абутковых фабрык пачалі барацьбу за паляпшэнне ўмоў працы.

Аднак першая прапанова аб заснаванні свята Міжнароднага жаночага дня прагучала ў 1910 годзе на II Міжнароднай канферэнцыі працуючых жанчын (Second International Conference of Working Women) у Капенгагене. Аўтарам гэтай ідэі стала Клара Цэткін – лідар жаночай часткі нямецкай партыі сацыял-дэмакратаў. Яна хацела, каб дзень барацьбы за правы жанчын сталі адзначаць штогод у вызначаны дзень і ў кожнай краіне.

Зараз дзень 8 Сакавіка не мае такой палітычнай афарбоўкі, а з’яўляецца вясеннім святам, калі ўшаноўваюць жанчын.

Шаную светлыя нябёсы

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог

Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.

«Найлепшая палова свету» – вас клічам гэтак нездарма,

Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як вы, нідзе няма!

Паверце, не прайшла б зіма без вашых сэрцаў палымяных,

Не адрадзілася б вясна без вас, любімых і каханых.

Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,

Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і імя!

                                                                                   Павел Місуна

Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Днём жанчын!
Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены
шчырасцю, клопатам і ласкай!
Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў!
Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!

Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.