Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новыя экскурсіі нас чакаюць

Дата: 9 января 2014 в 12:12, Обновлено 30 января 2014 в 23:28
491 просмотр

Хто падарожнічаў, той згодзіцца з намі: беларусам ёсць чым ганарыцца, ёсць чым пахваліцца. Багата наша зямля на гістарычныя і архітэктурныя помнікі, знаёмства з якімі ўзбагачае чалавека.

         

         Нягледзячы на зімовы халодны дзень, экскурсія ў Мірскі замак ажыццявілася. Аўтобус Петрыкаўскай аўтабазы хутка дамчаў нас да месца. Ступіўшы на мірскую зямлю, мы адчулі подых мінуўшчыны: магутныя сцены, высозныя вежы. А што за імі?

         Экскурсавод, цікава апавядаючы пра гісторыю замка і праводзячы нас па залах, дапамог акунуцца ў атмасферу таго часу: стаць удзельнікамі балоў, святочных застолляў, сходаў знаці. Па прыступках крутой лесвіцы падняліся ў вежу. Пад’ём быў цяжкі. А рыцары ж падымаліся па прыступках у даспехах.

         Сняжок прыкрыў дзівосы краявідаў замка, але возера без лебедзяў не стала  менш прывабным. А легенда, якую расказала экскурсавод пра ўзнікненне яго, дапамагла паверыць у чары і сілу сцюдзёных крыніц.

         Накупіўшы сувеніраў з выявамі Мірскага замка, мы,  задаволеныя экскурсіяй, вярнуліся дамоў.  Сёння ёсць упэўненасць: новыя экскурсіі нас чакаюць.

 

                                          Улад Агейчык і Таццяна Глушко, вучні 6 класа Бабуніцкай СШ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.