Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навагодняя казка

Дата: 30 декабря 2013 в 14:29, Обновлено 30 января 2014 в 23:37
412 просмотров

        Я з радасцю ўспрыняў вестку: 26 снежня разам з аднакласніцай Марынай Такун і дзесяцікласнікам Славам Алхівавым будзем удзельнікамі раённай ёлкі. Гэта пачэсна і ганарова прадстаўляць нашу школу на такім мерапрыемстве.

      На “ёлку” былі запрошаны дзеці, якія  праявілі сябе ў абласных, раённых і школьных мерапрыемствах: перамагалі ў алімпіядах, конкурсах, дасягнулі добрых вынікаў у спорце, былі актыўнымі ў жыцці школы.

        За год ніводнае мерапрыемства не прайшло без майго ўдзелу. Я ніколі не быў вольным слухачом і пасіўным назіральнікам. Я стараўся сябе паказаць у розных добрых справах. Не выставіцца, а праявіць задаткі, якія дапамогуць у жыцці. Неабходна станцаваць – станцую, спяваць – спяваю, вершы чытаць – няма праблем,  а са спортам я зусім сябрую.

        У мяне ўсё атрымалася:  я са сваімі сябрамі ў раённым Доме культуры. Усіх ўдзельнікаў мерапрыемства віталі Дзед Мароз і Снягурка. А канцэрт, які падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, паказаўся казкаю. Як задорна танцавалі дзяўчаты-беларусачкі! А маленькая Маша, гераіня мультфільма, не давала сумаваць.

        Канцэрт закончыўся – і нас чакалі салодкія  віншаванні. Дзед Мароз  кожнаму ўдзельніку ўручыў наборы цукерак.

        Кніга з навагодняю казкаю закрылася. Удзельнікам свята - казкі наступнага года можна стаць любому  вучню.

         Працуйце, тварыце на імідж школы!

                                       Павел Герасіменка, вучань 9 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.