-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Ваша бяспека залежыць ад вас!
Многія ведаюць, якімі сумнымі з’яўляюцца наступствы пажараў. Цяжка нават на імгненне ўявіць сябе на месцы чалавека, які яшчэ зусім нядаўна меў дыхтоўны дом, а цяпер ад яго засталося толькі папялішча – вынікі доўгіх год працы ў лічаныя хвіліны знішчаны агнём.
І зусім цяжка ўспрыняць той факт, што ў агні загінуў самы блізкі чалавек. На жаль, гэта адбываецца даволі часта. А ў тым, што здарылася няшчасце, у большасці вінаваты самі домаўладальнікі, якія не выконвалі правілаў пажарнай бяспекі.
Адной з найбольш распаўсюджаных прычын загарання з’яўляецца невыкананне супрацьпажарных патрабаванняў пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў і электраправодкі. Кожны павінен памятаць, што катэгарычна забараняецца карыстацца электраправодкай з пашкоджанай ізаляцыяй, прымяняць для аховы электрасетак замест аўтаматычных засцерагальнікаў або плаўкіх уставак завадскога вырабу самаробныя (“жучкі”), завязваць электрапровады, падвешваць на іх абажуры і люстры, абкручваць лямпачкі паперай або тканінай, замацоўваць электраправодку цвікамі, уключаць у адну штэпсельную разетку некалькі электрапрыбораў адначасова. Можна прывесці нямала прыкладаў, калі з – за парушэння гэтых патрабаванняў агнём знішчаліся не толькі пабудовы і маёмасць грамадзян, але і гінулі людзі.
Нярэдка пажары ўзнікаюць, калі парушаецца рэжым эксплуатацыі печак. Кожнаму домаўладальніку трэба ўзяць за правіла, што печ у яго доме павінна быць спраўная. Паміж дымаходамі і канструкцыямі лёгкімі на загаранне павінны быць раздзяленні. Перад топкай печы неабходна прыбіць ліст з металу памерам не менш 50x70 сантыметраў. Патрэбна рэгулярна, не радзей аднаго разу ў два месяцы, ачышчаць дымаходы ад сажы; для своечасовага выяўлення трэшчын варта іх пабяліць. Нельга пакідаць печы без нагляду, калі яны цепляцца, складваць каля іх дровы і іншыя лёгкія на загаранне матэрыялы, развешваць у непасрэднай блізкасці ад іх бялізну і адзенне. Для распальвання ні ў якім выпадку не выкарыстоўваць бензін і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці.
У апошні час вельмі частай з’явай сталі пажары па віне курыльшчыкаў. Як правіла гэта здараецца, калі чалавек у нецвярозым стане любіць выкурыць перад сном цыгарэту.
Паважаныя грамадзяне! Строга выконвайце патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі. Гэта надзейная гарантыя таго, што вам не давядзецца перажыць трагедый, звязаных з агнём, гібелі родных і блізкіх.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by