-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Дзень беларускай лялькі
16 лістапада – Дзень беларускай лялькі – нефармальнае свята, якое адзначаецца ў нашай краіне пачынаючы з 2010 года.
Са старажытных часоў нашы бабулі, прабабулі займаліся вырабам лялек. Часцей за ўсё гэта было глубокай восенню, калі заканчваліся работы ў полі і ў жанчын быў свабодны час. Лялек вязалі, плялі і ляпілі. Іх дарылі дзецям, а некаторых з іх ставілі на ганаровае месца ў хаце.
Гісторыя сведчыць, што ў вёсках з другой паловы XIX ст. самай распаўсюджанай цацкай сярод дзятвы была лялька, зробленая з тканіны. Яе бераглі, перадавалі з пакалення ў пакаленне. Лялька з тканіны была амаль у кожнай хаце, ёй надавалі ролю берагіні жылля, сям’і.
Яшчэ да нараджэння дзіцяці кожная маці рабіла ляльку-берагіню. Абавязкова – без выкарыстання ножніцаў і іголкі: ляльку нельга было ні ўкалоць, ні парэзаць, паколькі ў ёй захоўваліся мацярынская пяшчота і любоў.
Часта ляльку-берагіню давала жанчына свайму мужу, сыну або брату, калі той быў у вандроўцы або ішоў на вайну. Лічылася, што такім чынам берагіня ахоўвае мужчыну ў дарозе, нагадвае яму аб сям’і і роднай хаце.
Для таго, каб у доме быў дастатак, пасля збору ўраджаю жанчына рабіла ляльку «зернавушку» або «крупенічку». У яе аснове быў мяшочак з зернем. Такую ж ляльку жанчына рабіла, каб у яе былі дзеці.
Восень у традыцыйнай культуры беларусаў – вясельная пара. У вясельным абрадзе выкарыстоўваліся лялькі-«неразлучнікі». Іх дарылі маладой пары. У гэтай лялькі мужчынская і жаночая фігуры сімвалічна аб’яднаны адной рукой, плячом: каб муж і жонка заўсёды ішлі па жыцці разам, падтрымліваючы адзін аднаго, каб у іх сям’і панавалі згода і лад.
На працягу доўгага часу лялькі былі без твару. Лічылася, што твар ляльцы не патрэбны, бо ў доме не павінна быць лішніх вачэй. Толькі ў канцы XIX ст. у тканевай лялькі пачынае з’яўляцца твар. Звычайна яго малявалі вуглём з печкі, вышывалі, выкарыстоўваючы народную сімволіку.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце з 11 лістапада 2021 года працуе анлайн-выстава «Беларускiя лялькi». Экспазіцыя прымеркавана да Дня беларускай лялькі.
На выставе прадстаўлена больш за 50 экспанатаў з фонду кабінета-музея беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта і асабістай калекцыі старшыні Саюза жанчын БДУ Ірыны Казаковай. Лялькі ў нацыянальных касцюмах з гістарычнымі атрыбутамі выкананы з абрэзкаў тканіны, саломы, лёну і керамікі. Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі лялькі з Расіі.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by