Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

У атмасферы цеплыні і ўтульнасці

Дата: 5 февраля 2014 в 07:56, Обновлено 14 февраля 2014 в 08:02
508 просмотров

         Школа – частачка жыцця кожнага з нас. Яна фарміруе наш светапогляд, яна дае нам пуцёўку ў жыццё. А мы, пазнаўшы нязведанае і пасталеўшы, прыходзім у родныя сцены, каб зноў вярнуцца ў дзяцінства, у казку, якую дачыталі, але не забылі, бо прыемныя ўспаміны грэюць душу ўсё жыццё.

         Траскучы мароз не стаў перашкодаю для ўсіх, хто сабраўся  ў Бабуніцкай сярэдняй школе на вечар сустрэчы школьных сяброў. Задорныя вядучыя, словы прывітання дырэктара школы Уладзіміра Герасіменкі, удала падабраныя нумары мастацкай самадзейнасці і шчырыя выступленні выпускнікоў стварылі атмасферу цеплыні і ўтульнасці.

         Нам, настаўнікам, прыемна было пабачыць і пачуць ужо не тых нясмелых і няўпэўненых вучняў, а ўжо загартаваных жыццём маладых людзей. З якім жаданнем яны расказвалі пра сваю вучобу, працу! Слухаеш іх і думаеш:  дастойную замену падрыхтавалі.

         Па-мацярынску павучальна гучалі словы ветэранаў педагагічнай працы  Валянціны Бардыгі, Святланы Такун, Валянціны Заброцкай: не забывайце школу,   настаўнікаў, якія вас, былых вучняў, рады бачыць. Выпускнікі 2011 года, дзе вы згубіліся?

                                  Валянціна Некрашэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.