Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень Навума Граматніка

Дата: 13 декабря 2021 в 20:59
Автор: Пантюк Е. В.
100 просмотров

Паводле народнага календара, 14 снежня (1 снежня па старым стылі) – Навумаў дзень. Гэты прысвятак адзначаецца ў памяць старазаветнага святога прарока Навума, які жыў у Галілеі ў VII стагоддзі да нашай эры. Навум лічыцца апекуном разнастайных навук і граматы. Пра яго гаварылі: «Навум розуму навучыць».

У гэты дзень нашы продкі маліліся аб мудрасці, прасілі падтрымкі ў важных жыццёвых пытаннях: «Прарок Навум, настаў нас на вум», «Бацечка Навум, навядзі на вум». Прарока Навума лічылі заступнікам навучэнцаў і звалі Граматнікам. У пропісах і азбукоўніках XVII стагоддзя можна знайсці малітву: «Святы прарочэ Божы Навуме, уразумі мя і накажы сваею міласцію добрэ руководству навыкаці», што значыць «добра спасцігаць навучанне». З гэтага ж дня імкнуліся пачынаць вучыць малых дзяцей грамаце, спадзяючыся, што яны дзякуючы Навуму хутчэй і лепш засвояць навуку.

Даўней навучальны год у школах пачынаўся ў розны час: гэта мог быць і жнівень, і верасень, і 14 лістапада (дзень святых Кузьмы і Дзям’яна), і 14 снежня ў дзень Навума Граматніка. Для вясковых дзяцей, якія дапамагалі бацькам прыбіраць ураджай, пара вучобы наставала толькі з заканчэннем сельскагаспадарчай працы.

Да Навумава дня вясковая сям’я рыхтавалася загадзя, дамаўляючыся з настаўнікам (часцей за ўсё ім быў прыхадскі дзяк). Раніцай, святочна прыбраўшыся, усе ішлі ў храм, дзе падчас набажэнства прасілі благаславенне на вучэнне дзіцяці. Пасля вярталіся дадому, дзе чакалі настаўніка. Яго сустракалі з пашанай, саджалі на лепшае месца, частавалі і адорвалі. Бацька перадаваў сына настаўніку з просьбай не шкадаваць яго, а навучыць розуму. Затым вучня тройчы злёгеньку ўдаралі па спіне бізуном, каб не сваволіў, а вучыўся старанна. На наступны дзень пачыналася ўласна навучанне грамаце

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.