Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

«Трымайся за дабро і будзеш шчаслівым»

Дата: 3 января 2022 в 19:13
Автор: Пантюк Е. В.
106 просмотров

У самым пачатку 2022 года 75-гадовы юбілей адсвяткаваў адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў Георгій Марчук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), намінант Нобелеўскай прэміі (2009).

Нарадзіўся Георгій Васілевіч Марчук 1 студзеня 1947 года ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута і Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў працаваў галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 2005 года з’яўляўся сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчую дзейнасць Георгій Марчук пачаў у 70-я гады ХХ стагоддзя з напісання п’ес-аднаактовак, якія пазней увайшлі ў зборнік «Ад поўначы да світання» (1981 г.). Тое, што ў беларускую літаратуру прыйшоў пісьменнік-псіхолаг са сваім адметным голасам, засведчыў ужо першы раман «Крык на хутары» (1983 г.). Зараз спадчына аўтара складаецца з 8 раманаў, больш за 50 п’ес, шматлікіх апавяданняў, навел і казак, 5 кінасцэнарыяў ды шматлікіх афарызмаў (зборнік «Голас і слова»). Некаторыя з гэтых твораў пераведзены на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую, польскую, македонскую, літоўскую, казахскую мовы.

Асаблівае месца ў творчасці Георгія Марчука займаюць «Давыд-гарадоцкія каноны». Гэта цыкл з 10 навел, насычаных развагамі пра сэнс існавання чалавека на зямлі, у якіх цесна пераплецены філасофія і жыццёвыя клопаты людзей, у прыватнасці землякоў пісьменніка. Даследчыкі называюць Марчука «палескім песняром», бо асноўныя персанажы яго прозы і драматургіі – сам маляўнічы Давыд-Гарадок і яго жыхары, яркая і шырокая натура якіх, па словах А. Белай, «увабрала ў сябе ўсё шматграннае хараство і багацце роднага краю».

«Трымайся за дабро і будзеш шчаслівым» – такое жыццёвае і творчае крэда Георгія Васілевіча Марчука.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.