-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
20 жніўня 2022 года ў найпрыгажэйшым кутку Гомельскай вобласці, аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, ужо ў сёмы раз пройдзе Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».
Мерапрыемства праводзіцца з 2010 года і прадстаўляе самабытную культуру жыхароў гэтага рэгіёну, іх народныя святы, абрады, фальклор, рамёствы, якія дайшлі да нашых дзён у незвычайна багатым выглядзе. У 2014 годзе фестывалю прысвоены статус «Міжнародны».
Традыцыйна ў фестывальных мерапрыемствах возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: васьмі раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і чатырох раёнаў Брэсцкай (Іванаўскі, Лунінецкі, Столінскі, Пінскі і г. Пінск) абласцей.
Улічваючы самабытнасць фестывалю і тое, што 2022 год у нашай краіне аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, рэжысёрская канцэпцыя будзе прадстаўлена праз традыцыі палешукоў як пацвярджэнне імкнення захаваць спадчыну Палесся ва ўсёй яе першароднасці і шматграннасці. На канцэртных пляцоўках сваю творчасць прадэманструюць як прафесійныя калектывы Беларусі і Расіі, так і аматарскія.
Традыцыйна будзе арганізаваны «Палескі кірмаш», які прадставіць працу падворкаў кожнага палескага рэгіёна. Запланаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя актуалізацыі традыцыйнай народнай культуры беларусаў: «Рамесная слабада», «Хлебны фэст „Будзе хлеб – будзе і песня!“», «Фольк-фэст „Матчыны песні“».
Фестывальная праграма ўключае конкурс «Палеская Прыгажуня – 2022», абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна», выставы «Фестываль кнігі і прэсы», «Паляванне і рыбалоўства», «Турыстычнае Палессе», конкурс «Самы моцны паляшук», вечаровую шоу-праграму, маладзёжную танцавальна-забаўляльную праграму, феерверк і інш.
Упершыню запланавана правядзенне ЭтнаЗааФеста, Рыцарскага бугурт-фэста, гала-канцэрта адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоу» і вячэрняга воднага флайборд-шоу (Ніжні Ноўгарад).
Больш падрабязна з праграмай правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» можна азнаёміцца тут.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by