Позаботьтесь о пожарной безопасности в своих домовладениях
Асноўнай прычынай па якой адбываюцца пажары з'яўляецца чалавечая халатнасць пры неасцярожным абыходжанні з агнём або элементарнае незахаванне правілаў бяспекі.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і члены назіральных камісій актыўна праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў жыллёвым фондзе.
Як і заўсёды на кантролі знаходзяцца домаўладання, у якіх пражываюць катэгараваныя грамадзяне: адзінокія і адзінока пражываючыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Падчас візітаў з кожным гаспадаром праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная гутарка, інспектар указвае на існуючыя парушэнні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, тлумачыць як іх устараніць, дае рэкамендацыі і час на прывядзенне жылля ў пажарабяспечны стан. Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стану электраабсталявання і пячэй.
- За акном застаюцца апошнія летнія дні, а гэта значыць, што самы час прывесці печ у належны стан: заладзіць расколіны, пабяліць коміны, прачысціць дымавую трубу і забяспечыць наяўнасць перадтопачнага ліста, - нагадаў Васіль Міцура.
Калі да пытанняў своечасовага рамонту пячэй і замене электраправодкі насельніцтва з большага падыходзіць сур'ёзна, то спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў часцяком выклікае здзіўленне: купіць - купілі, усталяваць - усталявалі, а вось аб тым, што прыбор павінен не проста вісець на столі, а яшчэ і працаваць - «шчасна» забываюць.
- Чаму ў вас няма батарэйкі ў пажарным апавяшчальніку, - цікавіцца выратавальнік.
І як звычайна пачынаюцца тыповыя адгаворкі: то рамонт толькі скончылі, то батарэйка толькі ўчора села і не паспелі замяніць, то няма ў наяўнасці ў краме… А спраўны і працаздольны апавяшчальнік на сённяшні дзень - гэта самы надзейны прыбор ў выяўленні ўзгарання на ранняй стадыі і своечасовай абвесткі аб здарыўшымся.
У абавязковым парадку наведалі і катэгорыю грамадзян, якая часцей за ўсё гіне на пажарах з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Ратавальнікі нагадалі, што непатушаная цыгарэта - гэта крыніца пажарнай небяспекі, а любімая звычка пакурыць у ложку рана ці позна можа прывесці да трагедыі.
Кожнаму домаўладальніку работнікі МНС давалі рэкамендацыі і ўручалі памяткі з карыснымі парадамі аб тым, як прывесці сваё жыллё ў пажарабяспечны стан, а таксама нагадвалі нумары экстраных службаў і дзеянні у выпадку ўзнікнення пажару.