-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пташнікава
Іван Мікалаевіч Пташнікаў нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Да вайны скончыў тры класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).
Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957–1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958–1962), з 1962 года па 1995 год – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года.
Друкавацца пачаў з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў – «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.
У яго апавяданнях «Алёшка», «Алені», «Бежанка», аповесці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей.
Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.
Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960–80-х гадоў. У 1990–1992 гады выйшаў збор твораў у 4-х тамах.
Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 годзе пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 годзе па рамане «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.
Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
З 1 кастрычніка па 3 лістапада 2022 года ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць выстава «Жывая стыхія творчасці», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка І. М. Пташнікава.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by