-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны.
Трэцяга лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.
Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету. Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча.
У сваёй лірыцы паэт паказаў жыццё народа шырока і поўна. На вяршыні творчасці Якуба Коласа знаходзяцца паэмы «Новая зямля», якую і сам паэт лічыў сваім галоўным творам, і «Сымон-музыка». Менавіта з гэтымі паэмамі Колас стаў вядомым у сусветнай літаратуры як «беларускі Гамер», стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў. Трылогія «На ростанях» з’яўляецца самым вялікім празаічным творам Якуба Коласа, у якім пісьменнік праявіўся буйным майстрам мастацкай прозы.
У няпростыя 1930-я гады Якуб Колас рабіў усё магчымае для развіцця беларускай культуры і літаратуры. У гэты час была створана аповесць «Дрыгва» – адзін з найбольш папулярных твораў таго часу.
Перыяд Вялікай Айчыннай вайны быў вельмі складаным у жыцці і творчасці песняра. Побач з высокапатрыятычнымі вершамі, памфлетамі Якуб Колас стварыў творы філасофскія, пейзажныя і нават інтымна-лірычныя. Вершы, напісаныя за першыя два гады вайны, склалі зборнік «Голас зямлі». У ваенныя гады напісаны і яго паэмы «Суд у лесе» і «Адплата», прысвечаныя гераічнай барацьбе беларускіх партызан з гітлераўскімі захопнікамі, а таксама вялікая колькасць публіцыстычных артыкулаў.
У сатырычных вершах, вершаваных фельетонах, байках і іншых творах паэт паказаў сябе майстрам гумару. Якуб Колас – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай прозы, аўтар твораў для дзяцей. Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак, быў перакладчыкам, выступаў з публіцыстыкай і літаратурнай крытыкай. Атрымалі выданне яго кнігі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Методыка роднай мовы». Вялікі ўклад народны паэт Беларусі ўнёс у ўзбагачэнне і нармаванне беларускай літаратурнай мовы, развіццё беларускага мовазнаўства, перш за ўсё лексікаграфіі. Як даследчык ён шмат зрабіў у падрыхтоўцы і рэдагаванні акадэмічных слоўнікаў.
Усё сваё жыццё пісьменнік-патрыёт змагаўся за высокі ранг роднай мовы ў Беларусі. Якуб Колас – акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by