Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гімн роднай мове

Дата: 22 февраля 2014 в 17:05
585 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. Не засталіся  ўбаку і  мы, вучні 6 класа Бабуніцкай сярэдняй школы. На  мерапрыемства “Гімн роднай мове” мы запрасілі настаўнікаў і бацькоў.

Кожны народ ганарыцца  сваёй  роднай  мовай. Для мяне такой мовай з’яўляецца беларуская. На ёй размаўляюць мае бабуля і дзядуля, маці і бацька. На ёй размаўляю я і мае сябры. Не толькі на мерапрыемствах, але і ў жыцці нашым спадарожнікам з’яўляецца беларуская мова. Як не любіць цябе, мілагучнае,  спеўнае, звонкае  роднае слова! З вершаў, песень, прыказак і казак ажывае матчына слова.

Таму і  не  дзіўна: большасць  з  прысутных  на  мерапрыемстве  роднай мовай назвалі беларускую. Адказ другім быць  не  мог: хто  любіць сваю зямлю, народ, той любіць і ганарыцца  мовай.

Глушко Таццяна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.