-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Паэт краіны маленства (да 80-годдзя Міколы Чарняўскага)
З 12 студзеня па 15 лютага 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў зале беларускай літаратуры праходзіць юбілейная выстава «Паэт краіны маленства», прысвечаная 80-годдзю беларускага дзіцячага паэта і пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, выдатніка народнай асветы, выдатніка друку Беларусі Міколы Чарняўскага.
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі – лаўрэат літаратурных прэмій імя Янкі Маўра (1995), Васіля Віткі (2002), «Залаты Купідон» (2010), а таксама прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Да дзіцячай аўдыторыі Мікола Чарняўскі звярнуўся яшчэ на пачатку сваёй журналісцкай дзейнасці і застаецца верным ёй па сённяшні дзень. Ён працаваў у рэдакцыях перыядычных выданняў для дзяцей – газеце «Піянер Беларусі», часопісах «Бярозка» і «Вясёлка».
За 60 гадоў яго пісьменніцкай працы выдадзены не адзін дзясятак кніг, у тым ліку звыш 30 для дзяцей. На іх старонках – россып вясёлых, займальных і пазнавальных вершаў, паэм, казак, шарад, скорагаворак, загадак, лічылак, калыханак – амаль увесь жанравы арсенал дзіцячай паэзіі. Творы пісьменніка абуджаюць у дзяцей спачуванне, сумленнасць, дабрыню, любоў да роднага краю, садзейнічаюць фарміраванню эстэтычнага густу. Мікола Чарняўскі адрасаваў падлеткам шэраг празаічных твораў – аповесцей і апавяданняў, дарослым – кнігі гумару і сатыры, эсэ, якія захапляюць фантастычнасцю, шчырасцю, чароўным гучаннем беларускага слова.
На юбілейнай выставе экспануюцца кнігі Міколы Чарняўскага для дзяцей і падлеткаў «З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва», «На каго сварыўся гром», «Хто пакрыўдзіў кракадзіла?», «Загадкавыя словы беларускай мовы», «Дзе лета канчаецца», «Босая кавалерыя», «Жыў на свеце дзядзька Тыдзень…» і інш.; калектыўныя зборнікі, у якія ўключаны яго творы «Я зямлю беларускую люблю», «Я помню ўсё…», «Залацінкі» і інш. Прадстаўлены таксама кнігі вершаў, сатыры і гумару для дарослых – «На плошчы памяці маёй», «Дажынкі», «Гарэм на балконе», «Прызба, альбо Смяяцца – не плакаць»; літаратурных партрэтаў – «На парозе дабрыні і болю»; эсэ і ўспамінаў – «Свая ёсць песня...»; часопісы з публікацыямі пісьменніка; выданні з яго прадмовамі, творамі ў яго літаратурнай апрацоўцы, матэрыяламі аб яго творчай працы, біяграфічнымі звесткамі.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by