Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага скульптара З. І. Азгура

Дата: 18 января 2023 в 19:57
Автор: Пантюк Е. В.
68 просмотров

У студзені 2023 года споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сапраўднага члена Акадэміі мастацтваў СССР, Героя Сацыялістычнай Працы Заіра Ісакавіча Азгура.

З. І. Азгур – аўтар шматлікіх псіхалагічных партрэтаў дзеячаў культуры, вучоных і рабочых, пісьменнікаў і паэтаў, вядомых дзяржаўных і грамадскіх лідараў, філосафаў і мысліцеляў, рэвалюцыянераў і змагароў за народнае шчасце розных краін і эпох, герояў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. Ён з'яўляецца стваральнікам скульптурнага ансамбля на плошчы Якуба Коласа і кампазіцыі «Слава загінуўшым воінам» на адной з граняў манумента Перамогі ў Мінску.

Нарадзіўся будучы скульптар 15 студзеня 1908 года ў вёсцы Моўчаны Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. З ранняга дзяцінства цікавіўся жывапісам і скульптурай. Першымі яго настаўнікамі былі разьбяр па дрэве Юган Глек і ганчар Піліп Патапенка, якія навучылі Азгура ляпіць з гліны фігуркі людзей і звяроў і паказалі прыгажосць традыцыйнай беларускай глінянай цацкі. Пераломным момантам у жыцці скульптара стала вучоба ў студыі жывапісца і педагога Юдэля Пэна. Потым ён вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Прафесійную адукацыю Заір Ісакавіч атрымліваў у Ленінградскім вышэйшым і Кіеўскім мастацкіх інстытутах, Тбіліскай акадэміі мастацтваў.

Сваю творчую дзейнасць у Мінску Азгур пачаў у 1930 годзе. Талент маладога скульптара заўважылі адразу. Ужо ў 1920-я гады ім былі створаны скульптурныя партрэты беларускіх асветнікаў Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. У 1932–1933 гадах майстар працаваў над партрэтамі Фелікса Дзяржынскага, Аляксандра Мяснікова і Гракха Бабефа для Дома ўрада ў Мінску. Таксама ў 1930-я гады ім былі створаны серыі партрэтаў дзяржаўных, партыйных дзеячаў Рыгора Арджанікідзэ, Іосіфа Сталіна, Алены Стасавай, а таксама дзеячаў культуры Ларысы Александроўскай, Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 1938 годзе скульптар стварыў партрэты Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса і Уладзіміра Леніна. У 1940 годзе за ўдзел у выставе работ беларускіх мастакоў у дні дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У тым жа годзе быў прыняты ў сябры Саюза мастакоў СССР.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Заір Ісакавіч памяняў разец скульптара на аловак графіка і прыняў удзел у афармленні плаката-газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942–1944 гадах працаваў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху ў Маскве, дзе стварыў галерэю партрэтаў герояў вайны – Льва Даватара, Андрэя Яроменкі, Георгія Жукава, Канстанціна Ракасоўскага і інш.

У 1944 годзе Азгуру было прысвоена званне народнага мастака БССР. Вярнуўшыся ў Мінск, ён працаваў галоўным мастаком Дома ўрада.

У пасляваенныя гады побач з гераічнай тэмай у творчасці Азгура вялікае месца займала гістарычная тэма. У залаты фонд назаўжды ўвайшла галерэя партрэтаў славутых прадстаўнікоў беларускай культуры мінулага – Францыска Скарыны, Цёткі, Францішка Багушэвіча, выдатных дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі – Якуба Коласа, Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Паўлюка Багрыма, Сяргея Селіханава, Уладзіміра Дзедзюнава.

Многія творы майстра праслаўляюць наша мастацтва за межамі Беларусі. У Барадзіно пад Масквой знаходзіцца помнік палкаводцу Пятру Баграціёну. У Калькуце ўсталяваны велічны помнік Рабіндранату Тагору. Манументальныя скульптуры Азгура ёсць у Астрахані, Рыбінску, Махачкале, Кітаі, Балгарыі, Індыі. Ім створаны партрэты кіраўнікоў урадаў і камуністычных партый свету – Хо Шы Міна, Мао Цзэдуна, Морыса Тарэза, Кім Ір Сена і іншых міжнародных дзеячаў.

Да 115-годдзя з дня нараджэння выбітнага скульптура Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура арганізаваў анлайн- і афлайн-выставу «Азгур. Асабістае», на якой ўпершыню прадстаўлены рэдкія архіўныя фатаграфіі жыцця юбіляра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.