-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Мой прапрадзед
78 гадоў назад закончылася Вялікая Айчынная вайна, якая стала суровым выпрабаваннем для савецкага народа, які не скарыўся ворагу, выстаяў і перамог. А па-другому быць не магло, таму што ўсе: і дарослыя, і дзеці – сталі на абарону краіны. Кожны куточак роднай зямлі стаў крэпасцю.
15 жніўня 1941 года ў вёску Бабунічы ўварваліся немцы. Супраціўлення ім ніхто не аказаў, бо людзі кінуліся хавацца за хлявы. Аляксей Ільіч Такун, мой прапрадзед, не стаў хавацца, застаўся ў хаце.
У пошуках спажывы немцы разышліся па дамах. Адзін з іх завітаў у Аляксееву хату.
– А-а, пан, шнапс, шнек, яйкі, - пралепетаў ён. Аляксей разумеў гэтыя словы яшчэ з грамадзянскай і моўчкі паказаў у кут – там у цэбры ляжала некалькі дзясяткаў яек.
Немец узрадаваўся, нешта загалёкаў і з радасцю стаў перакладваць яйкі ў невялікі кошык.
Злосць і нянавісць ахапіла Аляксея. Умомант яго позірк скіраваўся на таўкач, які стаяў у камешніку. Толькі адзін крок – і гэтая простая сялянская рэч аказалася ў Аляксеевых руках. Узмах – і яна з сілай апусцілася на галаву ворага: ні крыкнуў, ні енкнуў фашыст.
Схапіўшы нямецкі аўтамат, Аляксей кінуўся шукаць сваіх дачок. Яны былі на агародзе. Устрывожыліся, пачуўшы пра здарэнне.
– Уцякайма, татка, адсюль, - прыхінуліся яны да бацькі.
А ён моўчкі абняў дачок, пацалаваў і сурова наказаў уцякаць у лес. А сам развярнуўся і накіраваўся да хаты.
– Са сваёй хаты я нікуды не пайду. Не пайду… - паўтараў ён. Прапрадзед Аляксей загінуў. Ён загінуў, абараняючы зямлю, якая ўзгадавала яго, дала сілы. Ён застаўся верны дому, які пабудаваў сам, у якім выгадаваў дзяцей. Ён не здрадзіў роднай старонцы. Такун Аляксей Ільіч для мяне і для жыхароў вёскі Бабунічы застанецца героем, памяць пра якога будзе жыць вечна.
І сёння мы, удзячныя прапраўнукі, гаворым словы падзякі прапрадзедам, якія крок за крокам набліжалі Вялікую Перамогу. Яны здзяйснялі подзвігі. А пра герояў і іх подзвігі павінны ведаць усе.
Марыя Валянцейчык, вучаніца 9 класа
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by