Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дні праваслаўнай кнігі ў Беларусі

Дата: 1 марта в 22:03
Автор: Пантюк Е. В.
22 просмотра

Штогод 14 сакавіка, пачынаючы з 2011 года, усе праваслаўныя епархіі адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Свята прымеркавана да выдання 14 сакавіка (1 сакавіка па старым стылі) 1564 года ураджэнцамі беларускіх зямель дыяканам Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнігі «Апостал» – першай друкаванай кнігі ў Маскоўскім царстве.

14 сакавіка на базе ўстаноў адукацыі, бібліятэк, храмаў і нядзельных школ розных гарадоў і вёсак Беларусі пройдуць традыцыйныя круглыя сталы, семінары, кніжныя выставы, праваслаўныя краязнаўчыя ўрокі, конкурсы чытальнікаў, квэсты.

У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён праваслаўнай кнігі, пройдуць у Беларусі з 1 па 10 сакавіка. У Мінску цэнтральнымі пляцоўкамі святкавання выступяць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і культурны духоўна-асветніцкі цэнтр Свята-Елісавецінскага манастыра «Каўчэг».
1 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца ўрачыстае адкрыццё Дзён праваслаўнай кнігі і тэматычны круглы стол. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, міністэрстваў, мясцовых органаў улады, бібліятэк і выдавецтваў, канфесійных і адукацыйных устаноў, сродкаў масавай інфармацыі. Будуць абмяркоўвацца пытанні ролі царквы ў духоўным і патрыятычным выхаванні беларускай моладзі сродкамі праваслаўнай літаратуры.
Нацыянальная бібліятэка прадставіць навінкі кнігавыдання Беларускай Праваслаўнай Царквы за 2023 год і літаратуру па гісторыі і духоўным жыцці краіны за апошняе дзесяцігоддзе.
2 сакавіка ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» Свята-Елісавецінскага манастыра г. Мінска а 12 гадзіне Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і Мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент адкрыюць міжнародную выставу-форум «Чытаючы горад». Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з калекцыяй старадрукаў і рэдкіх выданняў з манастырскага архіва, наведаць экспазіцыю «Кніга на Русі», кніжны кірмаш, майстар-класы па гістарычнай каліграфіі, скрапбукінгу, стварэнні аплікацый і тэхніцы квілінг, сустрэцца з пісьменнікамі, святарамі, паўдзельнічаць у літаратурным квэсце і інтэлектуальным турніры «Царква і руская літаратура XX стагоддзя».
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.