-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
26 красавіка – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе
26 красавіка Беларусь успамінае трагічную дату ў гісторыі – выбух на Чарнобыльскай АЭС, які стаў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай, з наступствамі якой наша краіна спраўляецца дагэтуль.
Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. – нацыянальнае экалагічнае бедства для Беларусі, паколькі 35 % выпадзення цэзію-137 у Еўропе прыйшліся менавіта на беларускую тэрыторыю. Аварыя забрала чалавечыя жыцці, змяніла лёс мільёнаў людзей, пацягнула за сабой сацыяльна-псіхалагічныя, эканамічныя і іншыя наступствы.
17 снежня 2003 года Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. Адзначаецца з 2004 г. у дзяржавах –членах СНД у адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 19 верасня 2003 г.
8 снежня 2016 года на пленарным пасяджэнні Генеральная Асамблея ААН прыняла ініцыяваную і падрыхтаваную дэлегацыяй Беларусі рэзалюцыю 71/125 «Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы». Разам з Беларуссю суаўтарамі гэтага дакумента Генеральнай Асамблеі ААН па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.
За час, які прайшоў пасля страшнага дня Чарнобыльскай катастрофы, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання істотна змянілася. Колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, зменшылася на 1 515, колькасць аб'ектаў – на 179. У Гомельскай вобласці колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, зменшылася на 650, у Магілёўскай – на 426, у Брэсцкай – на 114, у Гродзенскай – на 115, у Мінскай – на 206.
Тым не менш, Чарнобыль рэальна паказаў уразлівасць навакольнага свету, умоўнасць нацыянальных і дзяржаўных бар’ераў перад тэхнагеннымі катастрофамі.
Міжнародны дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф закліканы служыць напамінам аб небяспецы ядзерных аварый і неабходнасці ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне змякчэння доўгатэрміновых наступстваў чарнобыльскай аварыі. У гэты дзень афіцыйныя асобы і простыя людзі накіроўваюцца да помнікаў ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, каб ускласці да іх кветкі, для дзяцей у школах ладзяцца ўрокі Чарнобыля, у цэрквах служаць малебны, праходзіць Хвіліна маўчання – апошняя даніна мужнасці людзям, якія сабой абаранілі жыццё мільёнаў.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by