Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Да Дня народнага адзінства

Дата: 16 сентября в 20:22
Автор: Пантюк Е. В.
27 просмотров

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 № 206 17 верасня наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Сёлета спаўняецца 85 гадоў уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.

Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб'яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця. 14 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз’яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: былі ўтвораны вобласці, раёны, сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва – у два разы.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Акадэміяй адукацыі падрыхтаваны матэрыялы для правядзення адзінага ўрока 17 верасня 2024 года, прысвечанага Дню народнага адзінства, для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі:

Прыкладная матрыца адзінага ўрока, прысвечанага 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.