Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Школа – мая сям’я

Дата: 18 апреля 2014 в 08:02
683 просмотра

Жыццё кожнага з нас пачынаецца з сям’і. Біялагічнай сям’і. Першая ўсмешка, першае слова, першы крок…

      Сям’я – гэта і калектыў вучняў, настаўнікаў, тэхнічнага персаналу, які побач з намі адзінаццаць гадоў. Гэта добра разумееш, калі знаходзішся на фінішнай прамой. Сапраўды, школа стала для мяне другім домам, дзе заўсёды камфортна і ўтульна.

     Прапагандзе сямейнага выхавання было прысвечана мерапрыемства “Наша дружная сям’я.” Пра кожны клас, як сям’ю, было знята відэа, якое дапамагло вучням паглядзець на сябе збоку.

     Сям’я наша таленавітая: дзеці спявалі, танцавалі, чыталі вершы, паказвалі інсцэніроўкі. Парадавалі сваім выкананнем песень Руслан Булачаў, настаўнік хіміі, Павел Герасіменка, Дзмітрый Цімашышын, Юлія Глушко, Мікалай Стрэльчанка. А танец кветак 9 класа заваражыў усіх.

       Сям’я – гэта калектыў аднадумцаў, дзе галоўны прынцып – нас сем “Я.”

                                Таццяна Крук, вучаніца 11 класа Бабуніцкай СШ

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.