Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вадохрышча

Дата: 19 января 2017 в 15:03, Обновлено 28 января 2017 в 13:20
401 просмотр

Сёлетняе свята Вадохрышча ў Бабунічах было асаблівым. У новым Свята-Троіцкім храме ўпершыню было праведзена святочнае богаслужэнне. Яго здзейсніў клірык Тураўска-Мазырскай епархіі іерэй Сергій Капітан.

Пасля малебна, асвячэння вады і пропаведзі айцец Сергій падзякаваў вернікам за згуртаванасць і прыхільнасць да веры, асабісты ўклад кожнага ў будаўніцтва храма. Словы асаблівай удзячнасці былі адрасаваны Уладзіміру Буракевічу, старасту храма, які ўласна займаўся ўсімі справамі будаўніцтва і афармлення царквы.

Іерэй таксама паведаміў, што цяпер кожную нядзелю будуць у храме праводзіцца літургіі. А ў час наступнай сюды будзе запрошаны хор пеўчых з курыціцкага храма, дзе прыходам кіруе сам айцец Сергій.

У гэты ж дзень святар наведаў мясцовую школу. У час сустрэчы з навучэнцамі і працаўнікамі школы ён расказаў пра гісторыю Вадохрышча, яго важнасць у жыцці кожнага хрысціяніна. Акрапіўшы хрышчэнскай вадою школьнікаў і кабінеты, ён запрасіў дзяцей наведваць па нядзелях новы храм, які пабудаваны акурат насупраць школы. І запэўніў рабят, што цікавую тэму для размовы, і не толькі пра рэлігію, тут зможа знайсці кожны.
                                            (Па матэрыялах газеты "Петрыкаўскія навіны")

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.