Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Клопаты дня

Дата: 6 октября 2014 в 17:43, Обновлено 6 октября 2014 в 17:51
479 просмотров

Раніца 3 кастрычніка. 8 гадзін 50 хвілін… Ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Мікалаевіч Герасіменка перадае штурвал карабля “Школа” свайму дублёру Аляксею Бердніку, які дае старт дню самакіравання.

         Па ініцыятыве педагога-арганізатара Ніны Сямёнаўны Кот такое мерапрыемства  стала традыцыяй Бабуніцкай сярэдняй  школы.

         Усхваляваныя вучні-настаўнікі прыступілі да выканання сваіх абавязкаў: праводзілі ўрокі і мерапрыемствы, дзяжурылі па школе і ў сталовай. Бібліятэкар Аляксей Власкін выдаваў неабходныя кнігі, загадчык гаспадаркі Віктар Пінчук сачыў за парадкам і чысцінёй на ўсёй тэрыторыі школы.

         Падвядзеннем вынікаў стаў “жывы  мікрафон.” Дублёры і настаўнікі дзяліліся ўражаннямі. Вучні прызналіся: ганарова быць настаўнікам, але цяжка. А школьнікі пачатковых класаў называлі ўрокі, якія спадабаліся. Сумнявацца не трэба: фізкультура перамагла.

         Самым цікавым момантам дня стаў валейбольны матч паміж настаўнікамі і выпускнікамі. Ва ўпартай барацьбе з нязначнай розніцай перамаглі педагогі.

         Вячэрняя віншавальная праграма стала гімнам Настаўніку.

      Павел Герасіменка, вучань 10 класа, дублёр намесніка дырэктара па ВР

        

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.