Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Да сустрэчы ў 2016 годзе

Дата: 15 сентября 2014 в 18:11
320 просмотров

            Высока ў небе над палямі і лясамі, рэкамі і азёрамі лунае бусел, запрашаючы ўсіх жадаючых на трэці міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся.” Слава пра свята, якое ладзіцца ў аграгарадку Ляскавічы, здаецца, разляцелася па ўсім свеце: колькі людзей змаглі  назіраць за гэтым відовішчам! Кожны ў сваім сэрцы павёз часцінку традыцый самабытнай культуры Палесся.

            Я трэці раз наведвала фестываль. І сёння з гонарам  магу сказаць: таленавітыя, гасцінныя людзі жывуць у нашым краі! Музыка, песні, танцы здзіўлялі сваім каларытам, сувеніры і розныя вырабы прымушалі спыняцца і падоўгу здзіўляцца з умельства залатых рук. А пах шашлыкоў і бліноў вабіў у кожны падворак.

            Ахоп рэгіёнаў  пашырыўся, больш насычанай стала праграма. Упершыню выбіралі палескую прыгажуню і ўладара Палесся сярод маладых сем’яў. А якія толькі ўзоры не сустракаліся на свяце ручніка! Работы палескіх самародкаў можна было пабачыць на выставе “Зямля пад белымі крыламі.”

            Для кожнага, хто пабываў на фестывалі, знайшліся забавы. Уражанні перапаўнялі сэрца. І я гавару: “Да сустрэчы ў 2016 годзе.”

                                            Дубік Вольга, вучаніца 10 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.