Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Святая зямля Турава

Дата: 7 октября 2014 в 14:23
486 просмотров

        Прыярытэтным накірункам Года гасціннасці з’яўляецца наведванне знакамітых мясцін Беларусі  з мэтаю вывучэння гісторыі роднага краю. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама  прадставілі нам,  вучням Бабуніцкай сярэдняй школы, якія праявілі сябе ў грамадскім жыцці,  магчымасць дакрануцца да старонак сівой мінуўшчыны.  Мы наведалі Тураў – сталіцу аднаго з першых беларускіх княстваў.

        Колькі цікавага  захоўвае  тураўская зямля! Краязнаўчы музей – сапраўдная скарбонка гісторыі, якая дапамагае трапіць у далёкае мінулае. Замкавая гара – калыска сярэднявечнага Турава. Сапраўдны цуд – каменныя крыжы, якія растуць з зямлі. Нас зацікавілі легенды іх з’яўлення і вера ў цяпло, якое зыходзіць ад  іх. У Спаса-Успенскай царкве даведаліся пра знаходкі ікон і жыццё святых. Гордасцю гарадскога пасёлка лічацца князь Тур і Кірыла Тураўскі, ля помнікаў якім мы сфатаграфаваліся на памяць.

        А цяпер скажыце: “Ці ж не чуда ты, тураўская  святая зямля!”

 

Вольга Дубік, вучаніца 10 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.