Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Прафесіі розныя, а доля адна

Дата: 14 октября 2014 в 12:13, Обновлено 27 октября 2014 в 13:24
578 просмотров

         Мама, матуля, матулечка… Так ласкава называем мы самага дарагога чалавека. Маці адна, яна на ўсё жыццё. Мы ім прысвячаем вершы, пра іх пішам, мы іх любім.

         Маці заўсёды адпавядае свайму прызначэнню: жыць і працаваць для дзяцей, любіць іх, выхоўваць. Паўсядзённыя клопаты не пазбаўляюць нашых родных імправізацыі, харызмы, творчасці. Яны ўсемагутныя.

         Сваю экстравагантнасць, эрудыцыю, творчасць і абаяльнасць матулі паказалі ў конкурснай праграме, прысвечанай Дню маці.   Якія яны ў нас незвычайныя! Умеюць і смачна прыгатаваць, і цацкі для дзяцей вырабіць сваімі рукамі, і супакоіць дзіця, якое заходзіцца ад плачу, і калыханку праспяваць. А наколькі ў іх мацярынскі інстынкт развіты: сваё дзіця і з завязанымі вачыма адшукаюць без цяжкасцей. Ды і эрудыцыі не адняць: усё ведаюць.

         Жанчыны розных пафесій, але долі адной – быць мамай, мамачкай.

         Сваіх любімых  і дарагіх падтрымлівалі дзеці. Яны дарылі ім свае вершы, песні і танцы, пагэтаму ў конкурсе перамагла дружба. А восем намінацый размеркаваліся наступным чынам: самая гаспадарлівая – Эма Аляксандраўна Макарэвіч, самая экстравагантная – Іна Мікалаеўна Сокал, самая эрудыраваная – Валянціна Уладзіміраўна Лагунова, самая ласкавая – Ірына Анатольеўна  Такун, самая вясёлая – Тамара Іванаўна Шарамет, самая творчая – Надзея Мікалаеўна Паўтаран, самая абаяльная – Наталля Мікалаеўна Булачова і самая энергічная – Наталля Віктараўна Верамеева.

         Дзякуй хочацца сказаць арганізатару мерапрыемства. Марына Леанідаўна Кудравец не проста сабрала матуль, а дала магчымасць ім раскрыцца і паказаць сябе ва ўсёй велічы і прыгажосці.

                                Паліна Булачова, вучаніца 10 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.