Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тураўшчына сустракае бабуніцкіх школьнікаў

Дата: 20 октября 2014 в 13:16, Обновлено 27 октября 2014 в 13:24
442 просмотра

         З самага пачатку абвяшчэння Года гасціннасці ў нашай школе вялікая ўвага надаецца правядзенню экскурсійных паездак па гістарычных месцах Беларусі.

            У другую суботу кастрычніка месцам прыпынку стаў горад Тураў, цэнтр пісьменства і летапісання,  пра які я шмат чула і чытала. Экскурсія дапамагла яшчэ і ўбачыць, а да крыжоў, якія растуць з зямлі, і дакрануцца.

            Пабывалі мы ў розных месцах: краязнаўчым музеі, Барыса-Глебскіх могілках, храме святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, Замкавай гары. Аддалі даніну павагі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Не з фотаздымка, а наяве вітаў нас Кірыла Тураўскі, пастава якога застыла на пастаменце помніка. Пра жывёльны свет Палесся даведаліся ў музеі прыроды.

          Другі раз у кастрычніку Тураўшчына сустракала школьнікаў з нашай школы.  Мы, задаволеныя пачутым і пабачаным, вярнуліся дадому.

                        Юлія Крук, вучаніца 7 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.