Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Міс Восень - 2014"

Дата: 4 ноября 2014 в 21:26
617 просмотров

Гімнам творчасці, фантазіі, самасцвярджэнню і самавыражэнню стала конкурсная праграма "Міс Восень - 2014," якая праводзілася з удзелам вучаніц 5-11 класаў.

У сёлетняга конкурсу свая адметнасць. Сярод  дзевяці прэтэндэнтак на тытул "Міс" была вучаніца Рассветаўскай школы Акцябрскага раёна Наталля Баравая, якая разам з вучнямі і настаўнікамі гэтай навучальнай установы  сталі гасцямі нашай школы.

Праграма  конкурсу складалася з пяці этапаў: "Самапрадстаўленне", "Інтэлектуальны", "Абарона касцюма на асеннюю тэму", "Кулінарны", "Творчы."

Конкурс стаў сапраўдным сузор'ем талентаў. Юлія Слесарава, Алеся Юркавец і Наталля Баравая парадавалі прысутных песнямі. У вальсе са сваім партнёрам кружылася Надзея Паўтаран. Упрыгожаннем праграмы стаў усходні танец у выкананні Яны Макарэвіч.  Дзіяна Сокал і Таццяна Пінчук прадэманстравалі цырульніцкія здольнасці. На цымбалах беларускую мелодыю выканала Юлія Крук. У ролі завадной Сярдзючкі выступілі  Юлія Кот са сваімі сябрамі.

Асенняя калекцыя мод сваёй арыгінальнасцю і вытанчанасцю нічым не саступіць вядомаму Юдашкіну.

У смачным "Кулінарным" конкурсе стравы былі на любы густ.

Святочна аформленая зала спрыяла атмасферы ўтульнасці. Прамежкі паміж этапамі запаўнялі нумары ў выкананні бабуніцкіх і рассветаўскіх вучняў.

Конкурс праведзен, балы выстаўлены. Журы называе пераможцу. Тытул "Міс Восень - 2014"  атрымала Юлія Кот. Віншуем пераможцу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.