Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Папярэджаны МНС - значыць узброены

Дата: 11 декабря 2014 в 21:59
519 просмотров

Захаваць здаровую нацыю - задача ўсіх міністэрстваў, органаў, арганізацый і падраздзяленняў. А гэта магчыма толькі праз правільную тлумачальную работу, якая накіравана на папярэджанне небяспечных дзеянняў з боку чалавека. Папярэдзіць - значыць прадухіліць бяду, выратаваць жыццё.

Начальнік АПВПС аграгарадка Бабунічы, прапаршчык унутранай службы, Курловіч Валерый Пятровіч у чарговы раз правёў гутарку з калектывам школы аб правільных паводзінах пры выкарыстанні электрапрыбораў, выкананні правіл пажарнай бяспекі, аб забароне выкарыстання піратэхнічных сродкаў падчас навагодніх свят. Была звернута ўвага на небяспеку, якая можа ўзнікнуць на дарозе, на тонкім  ільду.

Кожны вучань атрымаў памяткі, дзе  змешчаны рэкамендацыі, якія дапамогуць пазбегнуць праблем.

"Беражонага бог беражэ," - сцвярджае народная мудрасць, але наша бяспека - у нашых руках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.