Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Пётр Уладзіміравіч Шадура - госць адзінага дня інфармавання

Дата: 22 ноября 2018 в 22:02, Обновлено 22 ноября 2018 в 22:20
299 просмотров

"Школа актыўнага грамадзяніна" - агульны дэвіз адзінага дня інфармавання, які прайшоў 22 лістапада.

Удзельнікамі яго сталі вучні 8-11 класаў, якія на першым этапе "ШАГ 1 "Мы даведваемся" паглыбілі свае веды сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі падзеямі, якія адбыліся ў Беларусі ў лістападзе. 

На этапе "ШАГ 2 "Мы разважаем" задалі пытанні галоўнаму рэдактару газеты "Петрыкаўскія навіны" Пятру Уладзіміравічу Шадуры, які расказаў пра ролю УЛКСМ і БРСМ у жыцці краіны і яго асабістым. Пётр Уладзіміравіч выказаў сваё меркаванне адносна прэстыжнасці атрымання добрай адукацыі і няспыннага імкнення наперад. А ініцыятыва і памкненні, на думку галоўнага рэдактара, падтрымліваюцца тыя, якія будуць спрыяць развіццю эканомікі. І тады Беларусь ніколі не страціць статус адной з лепшых краін для жыцця людзей. Упэўнена прагучаў адказ на разуменне важнасці гістарычнага факта - Кастрычніцкая  рэвалюцыя. Гэта падзея - наша гісторыя, а гісторыю не перапішаш. Цікавыя і змястоўныя адказы прагучалі на многія пытанні, якія былі зададзены вучнямі.

"Маё жыццё, мая будучыня - у маіх руках," - упэўнена падвяла вынік усяму сказанаму Юлія Слесарава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.