Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Свята "Багата, родная ты мова!"

Дата: 23 февраля 2019 в 10:39, Обновлено 24 февраля 2019 в 11:47
293 просмотра

У календары ёсць такое свята -Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. 3 ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш: 21 лютага 1957 г., адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў
Больш за шэсць тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ЮНЕСКА і абвясціла Дзень роднай мовы, каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Максім Танк казаў: "Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з'явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса..."

Пра вартасць мовы, яе ролю ў жыцці беларусаў гаварылі вучні на мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы, якое прайшло 21 лютага ў фае школы. Гучалі вершы, песні, дзеці танцавалі. 


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.