Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Золата роднай зямлі

Дата: 27 сентября 2013 в 11:23, Обновлено 11 октября 2013 в 17:29
478 просмотров

       Усе вучні нашай школы з радасцю ўспрынялі вестку: заўтра выходзім на працу. Трэба выкапаць школьную бульбу. Хоць ураджай яе ў гэтым годзе не вельмі ўрадлівы, але будзе чым засыпаць засекі склепа. Кожны разумеў важнасць справы: свая агародніна дапаможа зменшыць кошт абедаў. Яўка дзяцей была амаль стапрацэнтная.

        Работа спорылася. Кошыкі хутка напаўняліся. Іх адносілі старшакласнікі на каляску трактара, дзе спрытна ўвіхаліся Алег Ермалінскі і  Павел Грыгарэвіч. Юнакі, як артысты цырка, жангліравалі кашамі і вёдрамі.

         Ніхто ў гэты дзень не хацеў адставаць, таму што прыклад вучням паказвалі настаўнікі і тэхнічны персанал. Асабліва шчыравалі У.П.Раўкоўскі, Р.В.Булачаў, Ю.І.Радкевіч, В.А.Паўтарн. А пяцікласнікі пераўзышлі ўсіх: са сваім класным кіраўніком А.В.Панцюк на працягу дня былі ў лідарах.

Збор бульбы – праца цяжкая. Мы стаміліся, але былі задаволеныя. Другі хлеб мы сабралі. Як было ганарова трымаць на руках “золата” роднай зямлі.

         Вучаніцы Бабуніцкай сярэдняй школы Панцюк Галіна, Дзямідка Анастасія,          

               Крук Юлія, Найдзен Лілія

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.