Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень ведаў у Бабуніцкай сярэдняй школе

Дата: 3 сентября 2013 в 11:29, Обновлено 3 октября 2013 в 11:37
906 просмотров

Цеплае лета прабегла хутка. Яго змяніла халаднаватая восень. Змены ў надвор’і не паўплывалі на настрой  вучняў, якія другога верасня спяшаліся ў родную школу.

З выразам сур’ёзнасці і адказнасці спяшаўся на лінейку Дубік Сяргей, будучы выпускнік, трымаючы ў руках букеты прыгожых восеньскіх кветак.

Урачысты момант настаў. Намеснік дырэктар па выхаваўчай рабоце Н.Р. Ястрэмская адкрыла лінейку.

Першым павіншаваў вучняў, настаўнікаў і бацькоў са святам дырэктар школы У.М. Герасіменка. Ён паведаміў прысутным аб поспехах нашых вучняў у прошлым навучальным годзе, а ганарыцца ёсць чым: шэсць выпускнікоў школы паступілі ў ВНУ, 2 -  ССНУ. За навучальны год вучні атрымалі 13 дыпломаў у рэспубліканскай і абласной алімпіядах, перамагалі ў конкурсах. У гэтым годзе ў школе быў арганізаваны лагер працы і адпачынку з кругласутачным прыбыццём. Дзеці  працавалі на базе КСУП “Запаветы Ільіча” і адпачывалі пасля працы.

Прыгожыя словы віншавання адрасавалі ўсім прысутным госці: Сенько С.У. – намеснік начальніка аддзела адукацыі спорта і турызма Петрыкаўскага райвыканкама, старшыня Бабуніцкага сельскага выканаўчага камітэта Харланаў С.Т.

Па-гаспадарску павіншаваў вучняў, настаўнікаў і бацькоў выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Запаветы Ільіча” М.Я. Паўтаран, які ад прадпрыемства падарыў вучням 2 футбольныя мячы і падзякаваў дзецям за аказаную дапамогу пад час летніх канікул.

Галоўны бугалтар гаспадаркі Чарнобылец К.В. урычыла першакласнікам падарунак ад гаспадаркі – ранцы.

Усмешкі на тварах з’явіліся ва ўсіх, калі пачалі гаварыць першакласнікі. Наадварот, строгасць і ўпэўненасць гучала ў словах адзінаццацікласнікаў, якія зрабілі свае падарункі тым, хто першы раз прыйшоў у першы клас.

Хваляванні адчуваліся ў галасах Цішкевіч С.І., якая набрала першачкоў і Доўгай Т.У., якая ў 2014 годзе выпусціць сваіх выхаванцаў.

Ад імя бацькоў першакласнікаў і ўсіх прысутных павіншавала Заржэцкая С.Л.

Заключным акордам лінейкі стаў першы званок, дадзены выпускніком школы Юркаўцом Яўгенам і першакласніцай Шабалтас Кацярынай.

Усе вучні разышліся па класах на першы ўрок “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”.

Юныя карэспандэнты Бабуніцкай сярэдняй школы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.