Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурсія ў фельчарска-акушэрскі пункт аг. Бабунічы

Дата: 25 марта 2019 в 11:25, Обновлено 27 марта 2019 в 22:33
Автор: Пантюк Е. В.
383 просмотра

     25 сакавіка з мэтаю знаёмства дзяцей з працай дарослых, паказу і аповяду пра значнасць прафесій сваіх бацькоў для грамадства, знаёмства з дзелавымі якасцямі той ці іншай прафесіі была праведзена экскурсія ў ФАП  аг. Бабунічы.
      Нас ветліва сустрэла фельчар пункта Наталля Уладзіміраўна Макарэвіч. Яна даступна распавяла пра сваю працу: ставіць ўколы, сістэмы па прызначэнні лекара, вымярае ціск. Распавяла пра тое, дзе і як захоўваюцца лекі. Як вядзе назіранне за дзецьмі да аднаго года. Дзеці пазнаёміліся з дзелавымі якасцямі фельчара (добрая, уважлівая, паважліва ставіцца да сваіх пацыентаў, шмат ведае аб гартаванні і спорце). Наталля Уладзіміраўна падарыла памяткі: «Як правільна мыць рукі», «Гартаванне арганізма». Дзецям вельмі спадабалася экскурсія, яны былі ўдзячныя Наталлі Уладзіміраўне за яе працу гэтак неабходную для людзей ад малых да бабуль, даведаліся аб сацыяльнай значнасці працы медыцынскай сястры.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.