Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Літаратурнае свята "У сакавіку ёсць такое свята!"

Дата: 7 марта 2020 в 15:04, Обновлено 7 марта 2020 в 15:28
Автор: Кот Л. А.
249 просмотров

Ёсць дзень такі ў сакавіку,
Ёсць дзень такі ў прыроды весняй:
Ён вельмі рады раўчуку,
Ён вельмі рады песням.

Ён сыпле сонечным святлом –
Настрой знікае змрочны,
Ён зазірае ў кожны дом,
Дзень гэты – дзень святочны.

Пралескі ля сцяжын лясных
Сустрэць гатоў усмешкай,
Лядзяш, бы градуснік вясны,
Пад пахаю застрэшка.

А сонца ў вокны промні шле,
Наўсцяж гусцее просінь.
Праменьчык слізгануў па шкле –
І вывеў лічбу
8.

7 сакавіка для вучняў пачатковых класаў было праведзена  літаратурнае свята "У сакавіку ёсць такое свята!" Дзеці слухалі і самі чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Але што за свята без конкурсаў! Дзяўчынкі паказвалі сваё майстэрства ў конкурсах "Збяры слова", "Папялушка", "Загадкавы", "Вясёлы мастак", "Фабрыка зорак", "Рукадзельніца", "Запелянай ляльку", "Збяры мазаіку", "Я ведаю пяць ласкавых слоў для мамы". Дзеці атрымалі салодкі пачастунак і зарад бадзерасці і вяселля на выхадныя дні і свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.