Навіны, 6-ты школьны дзень 8 класс
Інфармацыйная гадзіна "Сакрэты здаровага харчавання", прайшла ў классе.
Класная гадзіна "Асаблівыя людзі", прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў прайшла ў класе.
Вучні класа прынялі ўдзел у сацыяльна-творчай акцыі «Дзякуй, доктар!»
Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам "Здаровыя дзеці - у здаровай краіне" прайшла ў 5 класе.
У рамках Сусветнага дня дзіцяці ў класе прайшла класная гадзіна ў форме круглага стала пад назвай "Востраў дзіцячых жаданняў".
Да 100-годдзя з дня нараджння Андрэя Макаёнка ў класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Выдатны майстар сатыры".
Вучні класа прынялі ўдзел у гутарцы " Што вывучае эканамічная навука?"
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Масленічны тыдзень пачынаецца за тыдзень да пачатку Вялікага Посту. У гэтым годзе – з 24 лютага па 1 сакавіка. З гэтай нагоды бібліятэкар Бабуніцкага ЦКД Наталля Мікітаўна Стракач запрасіла вучняў 3 і 4 класаў на свята. Дзякуючы цікавым гульням, конкурсам, кубачку чаю з блінамі і аладкамі дзеці надоўга запомняць гэтае свята.
Да 95-годдзя са дня заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка 25 студзеня для вучняў пачатковай школы было праведзена завочнае падарожжа.
30 лістапада для вучняў 1-4 класаў была праведзена гульня-практыкум пра правы і абавязкі дзяцей.
Пра здаровае харчаванне можна гаварыць шмат. Так 5 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня-падарожжа"У Краіну здаровага харчавання". Дзеці падарожнічалі па станцыях "Загадай-ка", "Хлебная", "Каша", "Здароўе", "Смачна і карысна", "Замацоўвай-ка", паказвалі свае веды па дадзенай тэме. Напрыканцы падарожжа вучні зрабілі вывад:
чтобы быть здоровым, умным и красивым,
нужно кушать много разных витаминов.
Этих витаминов много есть повсюду-
очень много в фруктах и других продуктах.
Любят ребятишки яблоки и груши,
но и свёклу тоже надо кушать.
Да полезны, дети, творог и сметана.
А для мозгов и силы-рыба и бананы.
Чтобы быть здоровым, умным и красивым,
Навсегда запомни: полезны витамины!
Цудоўная пара года - восень. Колькі фарбаў вакол! Колькі прыгажосці! Сэрца радуецца і хоча свята. І такое свята адбылося. 26 кастрычніка для вучняў 1-4 класаў быў праведзены асенні баль "Падарожжа ў Залатое каралеўства". Каралева Восень разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі падарожнічала па садзе і агародзе, заглянула ў лес. Загадкі, гульні, песні і танцы спадабаліся дзецям. З радасным настроем Каралева Восень развіталася з рабятамі, але абяцала вярнуцца на наступны год.
2 красавіка народы 2 краін - суседак адзначаюць свята - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. З нагоды гэтага свята ў 2 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Краіны-саюзніцы” . У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння свята, успомнілі дзяржаўныя сімвалы Беларусі, даведаліся аб дзяржаўных сімвалах Расіі, выканалі гімн нашай краіны.
У чарговы раз напярэдадні вясны самыя шчырыя пажаданні накіраваны нашым дарагім, любым мамам, бабулям, сёстрам, аднакласніцам.
З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,
Як свята светлае, Жаночы дзень,
Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,
Так і жанчына нам жыццё дае.
І сягоння нашым цудоўным
Красуням і берагіням
Зычу долі радасцю поўнай,
Са снегам ліхое ўсё – згіне!
Сонца пяшчотна няхай вас цалуе,
Ветрык вясновы лашчыць.
З новай вясною я вас віншую!
Ззяюць хай вочы шчасцем!
Шчасце ў сэрцы, ў сям’і, наогул –
У вашай жаночай долі
Будзе няхай. Карацей – зямнога
Шчасця! Што трэба болей?
Яшчэ з дзіцячага сада дзеці мараць стаць касманаўтамі, міліцыянерамі, настаўнікамі... У пачатковых класах працягваецца знаёмства з прафесіямі. Вучні - частыя наведвальнікі школьнай і сельскай бібліятэкі. Яны добра ведаюць бібліятэкараў Марыну Мікалаеўну і Наталлю Мікітаўну. На зімніх канікулах супрацоўнікі выратавання на водах не толькі пазнаёмілі са сваёй прафесіяй, але і расказалі ад правілах паводзін і выратавання людзей на лёдзе.