Навіны, 6-ты школьны дзень 8 класс
З 9 па 13 кастрычніка ў пачатковых класах адзначаўся Тыдзень маці. У панядзелак прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна. У аўторак была арганізавана бібліятэчная выстава. Серада запомнілася выставай малюнкаў "Любай мамачкі партрэт". Чацвер парадаваў выставай "У маёй мамы рукі залатыя". А ў пятніцу 13 кастрычніка прайшоў ранішнік “Няма вышэй звання, чым мама!”, на якім дзеці вершамі і песнямі,павіншавалі матуль і бабуль са святам, пажадалі ім здароўя, шчасця, цярпення, паабяцалі добра паводзіць сябе і вучыцца, падзякавалі за ўсё, што яны робяць для іх.
Жыві заўжды пад гэтым мірным небам,
I мірам будзь, і будзь цяплом і хлебам,
Каханай маці, жонкаю, сястрою,
Жаданаю жанчынаю зямною.
23 лютага - важны дзень у жыцці кожнага грамадзяніна, які гатовы стаць на абарону сваёй краіны. З нагоды святкавання Дня абаронцаў Айчыны для вучняў пачатковых класаў прайшоў рыцарскі турнір "Брава, хлопчыкі". У пачатку конкурсна-забаўляльнай праграмы хлопчыкі паўтарылі клятву рыцара, і на працягу ўсяго мерапрыемства вучыліся адпавядаць гэтаму званню .
Будучыя воіны, рыцары! Віншуем вас са святам. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, мірнага неба над галавой!
Піратэхнічныя вырабы: феерверкі, петарды, салюты і г.д. даўно ўвайшлі ў наша жыццё. Іх выкарыстоўваюць на сямейных і дзяржаўных святах. Але, бачачы гэту прыгожосць, мы не на хвіліну не павінны забывацца пра небяспеку, якую ўтрымліваюць у сабе піратэхнічныя вырабы.
Калі чалавек ведае, адкуль можна чакаць небяспеку, ён будзе асцярожны. А піратэхніка ўтрымлівае ў сабе небяспеку таму, што вырабы маюць выбуховы зарад, які можа пашкодзіць не толькі маёмасці, але і здароўю, і жыццю чалавека.
Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, купляючы піратэхнічныя сродкі, трэба звярнуць увагу на іх тэрмін прыдатнасці, інструкцыю карыстання (яна павінна быць на рускай ці беларускай мове). Купляць трэба піратэхнічныя сродкі толькі ў завадской упакоўцы, захоўваць далей ад награвальных прыбораў, у недаступным для дзяцей месцы.
Нельга пераносіць піратэхнічныя сродкі ў кішэнях, захоўваць без упакоўкі, выкарыстоўваць піратэхнічныя сродкі, якія маюць дэфекты, разбіраць і перарабляць піратэхніку, паўторна запускаць яе ў выпадку адмовы або згарання фіціля.
Перад выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў неабходна азнаёміцца з інструкцыяй. У ёй павінны быць указаны ўмовы выкарыстання, абмежаванні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі, папярэджанне аб небяспецы, гарантыйны тэрмін і дата выпуску, умовы захоўвання, рэквізіты вытворцы, дзеянні ў выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый, іншыя звесткі, абумоўленыя спецыфікай піратэхнічных сродкаў, дзеянні ў выпадку пажару.
А самае галоўнае - гэта тое, што ў нашай краіне існуе забарона продажу і выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў.
У апошні дзень навучання ў 1 чвэрці для вучняў 1-4 класаў быў праведзены асенні баль "Залатая восень". Вясёлае подарожжа на цягніку па 4 станцыях у суправаджэнні вершаў, песень аб восені, цікавых конкурсаў і гульняў вельмі спадабаўся дзецям. З вясёлым настроем рабяты вярталіся дадому.
27кастрычніка ў 1 класе прайшоў бацькоўскі сход "Адаптацыя першакласнікаў да школьнага навучання". На сходзе былі абмеркаваны ўмовы адаптацыі вучняў, цяжкасці, з якімі сустракаюцца бацькі і настаўнікі ў першыя гады навучання дзяцей, падведзены вынікі навучання і выхавання за 1 чвэрць. Бацькі атрымалі памяткі "Каб не было вайны". Вялікі дзякуй Маліноўскай Алёне Аляксееўне, Такун Марыне Фёдараўне, Марціновіч Жанне Васільеўне за актыўны ўдзел у рабоце схода.
Мама, матуля, мамачка! Гэта галоўныя словы для кожнага чалавека. Мінулы тыдзень быў прысвечаны менавіта ім, любым, прыгожым і самыс дарагім. Пачала тыдзень інфармацыйная гадзіна "Кніжная выстава “Аб маме з любоўю, паважаннем, пяшчотаю”. 13 кастрычніка прайшла выстава вырабаў “Залатыя рукі маці”. А закончыўся тыдзень ранішнікам “Няма вышэй звання, чым мама!”
Як хутка прайшоў верасень! Здаецца, толькі ўчора дзеці прыйшлі першы раз у першы клас. А сёння ў 1 класе былі падведзены папярэднія вынікі. На працягу 20 дзён дзяўчынкі і хлопчыкі вучыліся быць сапраўднымі школьнікамі. І гэта ў іх атрымалася. Свята "Пасвячэнне ў школьнікі" паказала, што дзеці добра гулялі ў гульні "Збяры партфель", "Пазнай прадмет", "Калі скажу я слова "тры", кеглю хутка ты бяры" і справіліся з усімі заданнямі. Значыць, яны гатовыя да школьнага жыцця і да вучобы. Так трымаць!