Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны, 6-ты школьны дзень 7 класс

Пад такой назвай 21 сакавіка, у шосты дзень нядзелі, сярод малодшых школьнікаў прайшла літаратурная гульня "Колькіх новых кніг прачытаў, столькі новых ведаў атрымаў". Вучні змагаліся па камандам. Яны паказалі свае веды ў конкурсах "Партрэтная галярэя", "Хто тут быў і што забыў?", "Казачны алфавіт, "Музыкальны". Самымі актыўнымі аказаліся Юля Паўтаран, Ангеліна Цімашышына, Паўтаран Аляксей, Барысевіч Наталля. Дзеці былі задаволены сабой і гульнёй. Гульня закончылася салодкімі прызамі.
"Хто чытае, той шмат ведае!" Так яно і ёсць.

" Чистота, физкультура, здоровье" - под таким названием прошло открытое мероприятие в 1 и 3 классах, посвященное здоровому образу жизни.
Ребята, по сценарию праздника, оказались в стране Грязнулии, где всем порядком правит король Мухрыш. Перед ними встала проблема: как избавиться от этой чумазой страны?
Герои нашей маленькой страны решили, что им поможет только: ЧИСТОТА, ФИЗКУЛЬТУРА, ЗДОРОВЬЕ. Король Мухрыш был изгнан из страны. Ребята были веселы и счастливы. В награду они получили фруктовый приз. Пусть всегда с нами будет солнце, воздух и вода!

Пад такой назвай прайшоў шосты школьны дзень. У вучняў 1 - 4 класаў праведзена прыродаведчая экскурсія, прысвечаная Сусветнаму дню турызму, які праходзіць 27 верасня.
На экскурсіі дзеці пазнаёміліся з маляўнічымі куточкамі сваёй малой радзімы, працай людзей на сваіх палетках і непрыкметным надыходам восені.
Гадзіны праляцелі хутка. Дзеці задаволеныя і пачырванелыя, ад восеньскага цёплага надвор'я, вярнуліся ў школу, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі з настаўніцай выяўленчага мастацтва Валянцінай Сцяпанаўнай Заброцкай.

29 сентября 2019 в 23:05 | Тишкевич С. И. | нет комментариев

Пад такой назвай, напярэдадні свята 9 Мая, прайшло знаёмства вучняў 2 класа з правіламі прыёму ў акцябраты. Да іх у клас завіталі важатыя: Слесарава Дар'я, Уласкіна Алеся і Глушко Дар'я. Яны расказалі ім якім павінен быць акцябронак. Вучні з цікавасцю слухалі сваіх важатых, вучылі з імі правілы акцябрат. Важатыя падарылі вучням памяткі, каб яны іх прачыталі, паказалі сваім бацькам. На наступным тыдні вучняў чакае свята прыёму ў акцябраты. У добры шлях вам, будучыя акцябраты!

Пад такой назвай, у шосты дзень тыдня - 6 красавіка, у 1 - 4 класах прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму Дню здароўя. На гэтым мерапрыемстве дзеці расказалі аб тым, як яны выконваюць свой рэжым дня, гігіену і як харчуюцца, каб быць заўсёды здаровымі. Затым практычна паказалі сваю моц з паветранымі шарамі "Хто хутчэй надуе шар?" Першымі аказаліся дзяўчынкі: Кот Ксенія, Такун Віялета, Паўтаран Юлія, Шабалтас Аляксандра. Потым былі парныя спаборніцтвы ў гульні "Крыжыкі - нолікі". Тут адстаючых не было. Любяць гэту гульню дзеці. Заключным этапам мерапрыемства была віктарына "Што ты ведаеш пра спорт?" Тут дзеці здзівілі сваімі ведамі. Асабліва, Юля Паўтаран, якая адказвала амаль, што на ўсе пытанні. Малайцы, нашы дзеткі. Добрага ім здароўя!

Шосты школьны дзень быў прысвечаны літаратурна - музыкальнай віктарыне для вучняў 2 - 4 класаў "Развітанне з зімой". Мэтай мерапрыемства было стварыць станоўчы эмацыянальны настрой, развіць творчыя здольнасці дзяцей.
Дзеці круцілі гульневое кола і з задавальненнем адказвалі на розныя цікавыя пытанні, успаміналі прыказкі, прымаўкі, загадкі. Напрыканцы мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.

2 февраля 2019 в 20:42 | Тишкевич С. И. | нет комментариев

Пад такой назвай прайшло свята ў 1 класе. Былі падведзены вынікі першай чвэрці. Вучні старанна рыхтаваліся да свята, каб паказаць сваім бацькам свае поспехі ў вучобе. І ў іх гэта атрымалася. Дзеці выканалі заданне партфеля, дапамаглі Знайцы прачытаць словы на дошцы, рашыць задачкі Царыцы Матэматыкі. Бацькі засталіся задаволеныя першымі поспехамі сваіх дзяцей. Цяпер яны сапраўдныя школьнікі! Вучні атрымалі свой першы школьны дакумент "Пасведчанне першакласніка". Так трымаць!

30 октября 2017 в 19:38 | Тишкевич С. И. | нет комментариев

Пад такой назвай прайшло свята ў нашай пачатковай школе. Да свята была арганізавана выстава вырабаў "У маёй мамы рукі залатыя", малюнкі "Любай мамачкі партрэт". Вучні 1 класа падрыхтавалі для сваіх любых матуль вершы, песні і падарункі. Матулі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах. У кожнай матулі свяціліся вочы ад радасці. Дык няхай жа, дарагія матулі, у вас заўседы будзе радасна і спакойна на душы і ў сям'і.

14 октября 2017 в 19:43 | Тишкевич С. И. | нет комментариев