Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Шлях у краіну Здароўе"

Дата: 7 апреля 2019 в 22:00
354 просмотра

Пад такой назвай, у шосты дзень тыдня - 6 красавіка, у 1 - 4 класах прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму Дню здароўя. На гэтым мерапрыемстве дзеці расказалі аб тым, як яны выконваюць свой рэжым дня, гігіену і як харчуюцца, каб быць заўсёды здаровымі. Затым практычна паказалі сваю моц з паветранымі шарамі "Хто хутчэй надуе шар?" Першымі аказаліся дзяўчынкі: Кот Ксенія, Такун Віялета, Паўтаран Юлія, Шабалтас Аляксандра. Потым былі парныя спаборніцтвы ў гульні "Крыжыкі - нолікі". Тут адстаючых не было. Любяць гэту гульню дзеці. Заключным этапам мерапрыемства была віктарына "Што ты ведаеш пра спорт?" Тут дзеці здзівілі сваімі ведамі. Асабліва, Юля Паўтаран, якая адказвала амаль, што на ўсе пытанні. Малайцы, нашы дзеткі. Добрага ім здароўя!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.