-
- Гістарычныя звесткі
- Сучасны стан
- Кантактныя даныя
- Графік работы на 2024/2025 навучальны год
- Правілы карыстання бібліятэкай
- Пералік бібліятэчных паслуг з магчымасцю карыстання віртуальнымі службамі і сэрвісам
- План работы бібліятэкі
- Афіша (каляндар) праводзімых бібліятэкай мерапрыемстваў
- Web-навігатары па электронных бібліятэках і рэпазітарах у дапамогу адукацыйнаму працэсу і інш.
- Электронныя версіі падручнікаў
-
- Азбука бяспекі дзяцей
- Бацькам на заметку
- Тэлефоны даверу
- АЛГАРЫТМ
- Інфармацыя пра адказнасць
- Прыкметы ўжывання наркотыкаў
- Наступства ўжывання наркотыкаў
- Будьте осторожны!
- Видеоролики
- Адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх
- Пастаноўка на ўлік у ІПН
- Што такое ВІЧ і СНІД?
- Графік работы педагога сацыяльнага
- Графік кансультацый СППС
- Твае правы
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Памяткі
- Профилактика курения
- Суициды
- Порядок организации и проведения дня инспектора ИДН в учреждениях образования
- Дом без насилия
- Профилактика игровой зависимости
- Прававы куток
-
- Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян
- Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак (заяў), неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Пералік адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца ўстановай адукацыі па выдачы даведак
-
- Гомельскі абласны прафарыентацыйны партал
- Усё пра цэнтралізаванае тэставанне
- Спіс адрасоў афіцыйных сайтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Буклеты
- Спіс запатрабаваных прафесій у Петрыкаўскім раёне
- З вуснаў маладых спецыялістаў
- Ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
- Ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Чысты лес
19 кастрычніка 2019 года ў нашай краіне пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы і накіравана на выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да лесу.
На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам ў ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адходаў, пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог, чыгунак, вакол населеных пунктаў, садовых таварыстваў і дачных кааператываў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку насельніцтва, а таксама добраўпарадкаванню памятных аб'ектаў.
Штогод арганізацыямі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі робяцца значныя намаганні і накіроўваюцца сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Так, толькі у 2018 годзе лясгасамі было добраўпарадкавана 145 месцаў адпачынку, прыбрана 9,5 тыс. кубаметраў бытавога смецця ўздоўж аўтамабільных дарог, садовых таварыстваў і населеных пунктаў, расчышчана больш за 750 км квартальных прасек.
Немалы ўнёсак у навядзенне парадку ў лясным фондзе робяць удзельнікі акцыі «Чысты лес». Упершыню мерапрыемства было праведзена ў 2010 годзе, за гэты час у ім паўдзельнічалі сотні тысяч добраахвотнікаў. Акцыю актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.
Сёлета асаблівая ўвага будзе нададзена падрастаючаму пакаленню. Кожны школьнік, які прыняў удзел у акцыі, атрымае ад лесагаспадарчых устаноў сімвалічны сувенір. Такім чынам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь спадзяецца выхаваць у маладога пакалення беражлівыя адносіны да важнейшага прыроднага рэсурсу краіны.
Телефоны: 8(02350)98192, 8(02350)96398, 8(02350)95479
Email: babunichi_school@petrikov.gov.by