Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Чысты лес

Дата: 18 октября 2019 в 21:15
Автор: Пантюк Е. В.
214 просмотров

19 кастрычніка 2019 года ў нашай краіне пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы і накіравана на выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да лесу.

На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам ў ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адходаў, пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог, чыгунак, вакол населеных пунктаў, садовых таварыстваў і дачных кааператываў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку насельніцтва, а таксама добраўпарадкаванню памятных аб'ектаў.

Штогод арганізацыямі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі робяцца значныя намаганні і накіроўваюцца сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Так, толькі у 2018 годзе лясгасамі было добраўпарадкавана 145 месцаў адпачынку, прыбрана 9,5 тыс. кубаметраў бытавога смецця ўздоўж аўтамабільных дарог, садовых таварыстваў і населеных пунктаў, расчышчана больш за 750 км квартальных прасек.

Немалы ўнёсак у навядзенне парадку ў лясным фондзе робяць удзельнікі акцыі «Чысты лес». Упершыню мерапрыемства было праведзена ў 2010 годзе, за гэты час у ім паўдзельнічалі сотні тысяч добраахвотнікаў. Акцыю актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.

Сёлета асаблівая ўвага будзе нададзена падрастаючаму пакаленню. Кожны школьнік, які прыняў удзел у акцыі, атрымае ад лесагаспадарчых устаноў сімвалічны сувенір. Такім чынам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь спадзяецца выхаваць у маладога пакалення беражлівыя адносіны да важнейшага прыроднага рэсурсу краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.