Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

Дата: 4 октября 2021 в 21:54
Автор: Пантюк Е. В.
125 просмотров

9 кастрычніка 2021 года ў нашай краіне па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес». Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года народнага адзінства і нацэлена на выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да лесу.

Акцыя «Чысты лес» у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі рэспублікі.

Штогод арганізацыі Мінлясгаса накіроўваюць значныя сілы і сродкі на работы па навядзенні парадку ў лясным фондзе. Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, знаходзяцца вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках, па-ранейшаму застаецца актуальнай.

У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў краіны прыняць удзел у навядзенні парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылеглую да сваіх населеных пунктах тэрыторыю. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.

Даведка: У 2020 годзе ў акцыі «Чысты лес» прынялі ўдзел амаль 39 тыс. чалавек. Толькі за суткі валанцёры разам з работнікамі лясной гаспадаркі прыбралі каля 4,5 тыс. кубаметраў смецця і захламленасці, навялі парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкавалі месцы паблізу мемарыяльных комплексаў і памятных знакаў. Дадаткова было высаджана больш за 1,3 млн дрэў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.