Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Сустрэча школьных сяброў

Дата: 9 февраля 2015 в 18:10, Обновлено 9 февраля 2015 в 19:22
477 просмотров

Гэтым суботнім вечарам настрой у вучняў быў прыўзняты.
Школа сустракала былых выпускнікоў!

У госці да нас завіталі выпускнікі розных гадоў. Мы задаволены, што яе не забываюць тыя, хто закончыў школу год, два, тры, чатыры, пяць гадоў назад і тыя, у каго за спіной вялікі жыццёвы шлях. 

Шмат цёплых слоў мы  пачулі ад былых выпускнікоў пра настаўнікаў. Кожны з іх выказаў думку, што без ведаў, якія яны атрымалі ў школе, нельга падняцца на больш высокую прыступку жыцця. Былыя вучні, цяпер студэнты, расказалі аб умовах паступлення ў навучальныя установы і сваіх поспехах. 

Словы падзякі ад выпускнікоў гучалі і ў адрас ветэранаў педагагічнай працы.      

Вельмі прыемна для  нас было і тое, што да нас ў гэты вечар завітала наша былая вучаніца, бронзавы прызер летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане Літвінчук (Паўтаран) Марына Віктараўна.

Прыгожая, сціплая дзяўчына, расказала прысутным аб сваім спартыўным жыцці, аб сваіх дасягненнях. 

Марына дасягнула вялікіх вяршынь у спорце, але засталася простай і добразычлівай дзяўчынай.

У знак удзячнасці за школьныя гады яна падаравала на памяць школе свае фотаздымкі,  а вучням аўтографы. Усе прысутныя пажадалі ёй поспехаў і надалей.

                                                                                         

Для ўсіх выпускнікоў гучалі песні, выконваліся танцавальныя кампазіцыі.    

Дзякуй выпускнікі, што не забываеце школу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.